Беларускае дабрачыннае таварыства
Белару́скае дабрачы́ннае тавары́ства — грамадская арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гады.
Беларускае дабрачыннае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1920 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1930-я |
Займалася аказаннем дапамогі і ўтрыманнем інтэрнатаў пры беларускіх гімназіях, настаўніцкіх семінарыях і інш. Праўленне арганізацыі размяшчалася ў Вільні. У 1925—1930 гадах арганізацыя знаходзілася пад уплывам рэвалюцыйна-дэмакратычных і нацыянал-вызваленчых арганізацый Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання», атрымлівала субсідыі ад Чырвонага Крыжа БССР. З пачатку 1930-х гадоў пасля разгрому «Змагання» дзейнічала пад уплывам беларускіх нацыянальных арганізацый[1].
Зноскі
- ↑ Беларускае дабрачыннае таварыства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 395.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Беларускае дабрачыннае таварыства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 352.