Беларускае краязнаўчае таварыства
Белару́скае краязна́ўчае тавары́ства — добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана 27 снежня 1989 года на ўстаноўчым з’ездзе у Мінску. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі БССР 4 чэрвеня 1991 года.
Беларускае краязнаўчае таварыства | |
---|---|
Дата заснавання | 27 снежня 1989 |
Тып | грамадская арганізацыя |
У аснове дзейнасці — прынцыпы, распрацаваныя Цэнтральным бюро краязнаўства (з 1923 года) пры Інбелкульце, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987 года) Беларускага фонду культуры. Кіраўнічыя органы — рада і сакратарыят[1]. Старшыня рады — Г. А. Каханоўскі, намеснікі старшыні — М. В. Біч, Л. Р. Казлоў, З. Х. Санько, В. С. Талстой, В. А. Чамярыцкі.
Краязнаўчыя аб’яднанні таварыства створаны ва ўсіх абласных цэнтрах, арганізацыі існуюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Некаторыя з іх маюць уласны статут, сімволіку, арганізуюць свае выданні.
Задачы і мэта
правіцьСпрыяць нацыянальнаму адраджэнню Беларусі праз творчую, навуковую і асветніцкую ініцыятыву па вывучэнні канкрэтных мясцін або рэгіёнаў Беларусі.
Мэта — стварэнне у кожным раёне рэспублікі грамадскіх структур па развіцці краязнаўчага руху.
Зноскі
- ↑ Беларускае краязнаўчае таварыства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 396.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Каханоўскі, Г. А. Беларускае краязнаўчае таварыства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 354. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.