Адкрыць галоўнае меню

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі (Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы) — царкоўна-адміністрацыйная адзінка (епархія) у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага Патрыярхата, якая аб’яднала беларускія праваслаўныя прыходы, што ўзніклі ў ЗША і Канадзе ў пачатку 1950-х гадоў. Статут прыняты ў 1980 г. Самастойная юрысдыкцыя спыніла існаванне ў 2005 годзе, а прыходы ўвайшлі ў склад Амерыканскай Карпатарускай праваслаўнай епархіі[1].

У 1968 годзе, калі прыход св. Кірылы Тураўскага ў Рычман-Хіл (штат Нью-Ёрк), які ўваходзіў у БАПЦ, звярнуўся да грэчаскага архіепіскапа Амерыкі з просьбай прыняць пад свой амафор. Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі створана ў 1970 г. на царкоўным з’ездзе ў г. Саўт-Рывер. У 1971 годзе для беларускіх прыходаў створаны Савет. Пяць прыходаў вылучаны ў асобную юрысцыкацыйную адзінку, і яе адміністратар падпарадкоўваецца непасрэдна кіраўніку Грэчаскай Праваслаўнай Архіепіскапіі Амерыкі. Складаецца з 4 прыходаў у ЗША і аднаго ў Канадзе:

  • Прыход св. Ефрасінні Полацкай (Саўт-Рывер, штат Нью-Джэрсі), служыць святар Стаўрас Русас (з 2000), протадыякан Алег Махнюк.
  • Прыход св. Кірылы Тураўскага (Рычман-Хіл, штат Нью-Ёрк), утварыўся з-за расколу ў бруклінскім прыходзе БАПЦ, які пакінула частка прыхажан і пабудавала з 1983 годзе новы храм. Настаяцель — Грыгорый О’Кіф, дыякан Майкл Эхерт
  • Прыход св. Георгія (Чыкага, штат Ілінойс)
  • Капліца прыхода Смаленскай Божай Маці (Глен-Спрэй, штат Нью-Ёрк, з’яўляецца філіялам прыходаў св. Ефрасінні Полацкай і св. Кірылы Тураўскага, клірыкі якіх дзяйсняюць тут багаслужэнні з мая по кастрычнік.
  • Прыход св. Ефрасінні Полацкай (Антарыа, Канада). Настаяцель Алякснадр Шкалаў.

Адміністратары:

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі вядзе дабрачынную, выхаваўчую, адукацыйную, выдавецкую дзейнасць: з 1951 г. выдае часопіс «Царкоўны сьветач», штогодні беларускі праваслаўны каляндар; падтрымлівае выданне часопіса «Беларуская думка»; адкрыты Беларускі рэлігійна-адпачынкавы цэнтр Бэлер-Менск (штат Нью-Ёрк), Беларускі рэлігійна-грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы, працуюць суботнія і нядзельныя школы для дзяцей беларускіх эмігрантаў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць