Беларуска-зімбабвійскія адносіны

Адносіны Беларусі і Зімбабвэ — дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ, супрацоўніцтва ў гуманітарнай і эканамічнай сферы. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі устаноўлены 16 красавіка 1992 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі акрэдытаваны ў Зімбабвэ па сумяшчальніцтве[1].

Беларуска-зімбабвійскія адносіны
Беларусь і Зімбабвэ
Беларусь
Беларусь
Зімбабвэ
Зімбабвэ

Эканамічнае супрацоўніцтва

правіць

У 2011 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь віцэ-прэзідэнта Джона Нкома, праведзена сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. У снежні 2014 г. адбыўся візіт у Беларусь Міністра па ахове навакольнага асяроддзя Зімбабвэ Сэйвіёра Касукуверэ. У 2015 г. двухбаковыя кантакты значна актывізаваліся: адбыліся візіты ў Беларусь Прэзідэнта Рэзервовага банка Зімбабвэ Джона Мангудзіі і віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы, праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам і Прэм’ер-міністрам Беларусі. У сваю чаргу адбыліся візіты ў Зімбабвэ кіраўніцтва ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», ААТ «БелАЗ» і ТАА «Трайпл»[1].

У верасні 2018 г. адбыўся візіт памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях Віктара Шэймана ў Зімбабвэ, дзе ён сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ, кіраўніком Рэзервовага банка, міністрамі, якія адказваюць за міжнародны гандаль, сельскую гаспадарку, транспарт і інфраструктуру. Былі абмеркаваны пытанні вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва і пастаўкі беларускай тэхнікі. 1618 студзеня 2019 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы

Беларускае дзелавое выданне Office Life пісала, што збліжэнне Мінска і Харарэ звязана з кіраўніком кампаніі Aftrade Зінгманам. У канцы 2010-х і пачатку 2020-х кіраўнік кампаніі Aftrade Зінгман актывізаваў дзейнасць у Зімбабвэ і суседніх краінах. Менавіта ён ператварыў Зімбабвэ ў адзін з плацдармаў гандлёвай і інвестыцыйнай экспансіі рэспублікі на «Чорным кантыненце». У канцы 2010-х кампанія Зінгмана рэалізавала некалькі кантрактаў на пастаўку сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі, а сам кіраўнік фірмы, які стаў ганаровым консулам Зімбабвэ ў Беларусі, пралабіяваў шэраг інвестыцыйных праектаў. У іх беларусы атрымалі шырокія магчымасці па інвестыцыях у зімбабвійскую эканоміку. У выніку краіна ўвайшла ў дзясятку галоўных рынкаў Мінска ў Афрыцы[2].

З 30 студзеня па 1 лютага 2023 г. прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Зімбабвэ. Падпісаны пагадненні ў галіне прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і здабычы карысных выкапняў. У дні візіту таксама адбыліся дзелавыя сустрэчы і перамовы членаў беларускай дэлегацыі і прадстаўнікоў зімбабвійскага боку, прайшоў двухбаковы бізнес-форум. Прайшла цырымонія перадачы тэхнікі беларускіх вытворцаў у рамках праграмы па механізацыі фермерскіх гаспадарак Зімбабвэ[3].

Галоўным практычным вынікам сталі пагадненні на пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі. Закупкі ажыццяўляліся ў рамках трэцяй фазы зімбабвійскай праграмы па аснашчэнні фермерскіх гаспадарак на суму звыш $66 млн. Яна прадугледжвала больш за 3,7 тыс. адзінак трактарнай тэхнікі і 60 камбайнаў для мясцовых аграрыяў. Дапамогу па рэалізацыі праекта аказала Беларусь. Пры гэтым падчас візіту прагучала нямала палітычных выказванняў, якія тычацца ўскладненняў адносін дзвюх краін з Захадам[4].

Як палічылі ў Euronews, збліжэнне дзвюх краін адбылося на аснове канфліктаў з заходнімі краінамі, бо абедзве дзяржавы трапілі пад санкцыі. Таму Мінск і Харарэ вырашылі дыверсіфікаваць свае міжнародныя адносіны[5].

Як адзначыў ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, улады выкарыстоўвалі расійскіх наймітаў, так як пасля чэрвеньскага мецяжу Прыгожына ў Расіі ў Беларусь часова перабазавалася ПВК «Вагнер». Па словах эксперта, Лукашэнка паставіў задачу зрабіць Зімбабвэ хабам, адкуль будзе распаўсюджвацца беларуская прадукцыя і ўплыў, а для захаванасці гэтага спатрэбяцца байцы ПВК[6] (гл. Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Афрыцы).

Сілавыя ведамствы

правіць

25 студзеня 2024 года МУС дзвюх краін падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанне навучання зімбабвійскіх паліцыянтаў на базе спецпадраздзяленняў і Акадэміі МУС Беларусі[7][8].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б О сотрудничестве Республики Беларусь с Республикой Зимбабве (руск.)(недаступная спасылка). Посольство Республики Беларусь в Южно-Африканской Республике. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2019. Праверана 18 студзеня 2019.
  2. Антон Гордзялковский Наш мыс Доброй Надежды. Что Беларусь уже успела сделать в Африке // Office Life : журнал. — 7 февраля 2023.
  3. Завершился визит Лукашенко в Зимбабве
  4. Кирилл Кривошеев Александр Лукашенко готов перепахать все Зимбабве // Коммерсантъ : газета. — 31 января 2023.
  5. Лукашенко приехал в Зимбабве укреплять «существующие прекрасные отношения» // Euronews, 31 января 2023.
  6. Николай Грутов. «Показали выход»: В Белоруссии заявили, что Пригожин отправится в Африку // Национальная служба новостей, 26 июня 2023
  7. МВД БЕЛОРУССИИ И ЗИМБАБВЕ ПОДПИСАЛИ МЕМОРАНДУМ О СОТРУДНИЧЕСТВЕ
  8. Кубраков пообещал президенту Зимбабве помочь с подготовкой спецназа