Адкрыць галоўнае меню

Беларуска-славацкія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Славацкай Рэспублікай. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 14 студзеня 1993 года.

Генеральнае консульства Славакіі ў г. Мінску ў 2000 годзе пераўтворана ў Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У 2002 годзе Генконсульства Беларусі ў г. Браціславе пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славакіі.

13 снежня 2010 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Уладзімір Серпікаў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Славацкай Рэспублікі Івану Гашпаравічу.

У верасні 2009 г. Міністр замежных спраў Славакіі М. Лайчак наведаў Беларусь. У ходзе візіту кіраўнік славацкага знешнепалітычнага ведамства быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам.

У 2014 годзе Прэзідэнт Славакіі Андрай Кіска накіраваў персанальнае запрашэнне на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю Славацкага нацыянальнага паўстання. У названых мерапрыемствах у жніўні 2014 года у г. Банска-Бістрыца прыняла ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

У красавіку 2015 года ад імя Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана віншаванне з нагоды 70-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны.

У 2013—2015 гг. у рамках розных міжнародных мерапрыемстваў прайшоў шэраг сустрэч міністраў замежных спраў Беларусі і Славакіі.

14-15 мая 2015 г. у г. Браціславе адбылася рабочая сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і «Усходняга партнёрства», у якой прыняў удзел Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. У рамках мерапрыемства адбыліся яго перамовы з кіраўніком славацкага знешнепалітычнага ведамства М.Лайчакам.

У кастрычніку 2013 г. адбыўся візіт Дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі П. Бурыяна ў Беларусь. У 2014 годзе арганізаваны чарговы раўнд беларуска-славацкіх кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністра, кансультацыі паміж консульскімі службамі знешнепалітычных ведамстваў, а таксама па інвентарызацыі дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.