Беларускі Калегіюм

(Пасля перасылкі з Беларускі Калегіум)

Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурнага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднееўрапейскіх і заходніх краін. Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадскіх асоб[1]. Калегіюм супрацоўнічае з Польскім Інстытутам у Мінску, выкладчыцкімі асяродкамі Варшаўскага і Львоўскага ўнівэрсітэтаў[2].

ГісторыяПравіць

Беларускі Калегіюм быў створаны шэрагам няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асоб у лістападзе 1997 года. Адукацыйная дзейнасць калегіума пачалася 1 кастрычніка 1998 года.

У 2013—2014 гадах перажываў крызіс[3].

З 2013 года кіраўніком установы з’яўляецца Ірына Дубянецкая[4].

Навучальныя праграмыПравіць

Навучальныя праграмы ў Беларускім Калегіюме на 2015—2016 гг.:

  • Журналістыка
  • Найноўшая гісторыя
  • Філасофія і літаратура
  • Еўрапеістыка (пачалася у 2015 годзе [5]). Штогадовы набор звычайна адбываецца ў верасні-кастрычніку[6].

Апроч традыцыйных кірункаў выкладання на працягу навучальнага года адбываецца шэраг семінараў, спецкурсаў майстэрняў па фатаграфіі, палітычнай тэорыі, мастацкім перакладзе, літаратурныя слэмы [7], дыскусіі[8] і інш.

Калегіюм не мае сталага памяшкання. Заняткі адбываюцца ў розных месцах, найбольш часта ў Беларускім ПЭН-цэнтры.

ПрынцыпыПравіць

  • заходне- і сярэднееўрапейскія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;
  • сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;
  • параўнальны навуковы і навучальны падыход;
  • крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сітуацыю;
  • каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадства.

Выдавецкая дзейнасцьПравіць

Беларускі Калегіюм актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю («ПрайдзіСвет», «Праўнік», «Макулатура» і «Паміж»)[4].

Выкладчыкі і выпускнікіПравіць

і іншыя.

Сярод вядомых выпускнікоў журналіст Глеб Лабадзенка, паэтэса і перакладчыца Марыйка Мартысевіч, рэдактар часопіса перакладной літаратуры Юлія Цімафеева, пісьменніца Аксана Спрынчан, лаўрэаты прэміі «Дэбют» Наталка Харытанюк, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Адамовіч, журналісты Сяргей Будкін, на аддзяленні гісторыі вучыўся палітолаг Андрэй Казакевіч і інш.[3]

Дадатковыя звесткіПравіць

На працягу шэрагу гадоў у Вільнюсе выдаецца цыкл кніг, прасвечаных вядомым беларускім дзеячам пад назвай «Бібліятэка „Беларускі Калегіюм“»[9].

СпасылкіПравіць

Зноскі