Андрэй Мікалаевіч Казакевіч
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Андрэй Мікалаевіч Казакевіч (англ.: Andrei Kazakevich; нар. 31 студзеня 1980, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі палітолаг, доктар палітычных навук. Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»[1], заснавальнік і старшыня Арганізацыйнага камітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі[2][3], галоўны рэдактар часопісаў «Палітычная сфера»[4] і «Belarusian Political Science Review»[2][5], аўтар Youtube-канала «Казакевіч. Палітыка».[6]
Андрэй Мікалаевіч Казакевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1980 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар палітычных навук |
Альма-матар | |
Вядомы як | палітолаг , аналітык |
Сайт | Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" |
БіяграфіяПравіць
АдукацыяПравіць
У 1997-2002 гадах вучыўся на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) па спецыяльнасці «юрыст-палітолаг»[2]. Потым, у 2002-2005 гадах вучыўся ў аспірантуры таго ж факультэта[2].
У 2009 годзе атрымаў ступень доктара палітычных навук (PhD in Political Science) ва Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, Літве[2]. Тэма доктарскай дысертацыі: судовая ўлада ў палітычнай сістэме Рэспублікі Беларусь[2][7].
Прафесійная дзейнасцьПравіць
У сферы палітычных даследаванняў пачаў працаваць на пачатку 2000-х гадоў. Сярод прафесійных інтарэсаў - знешняя палітыка Беларусі, развіццё палітычных інстытутаў і палітычнай гісторыі Беларусі і краін Усходняй Еўропы, гісторыя палітычных ідэй, судовая ўлада, знешняя палітыка, палітычнае развіццё СССР у позні перабудоўны перыяд (1988-1991)[8][7].
Андрэй Казакевіч з'яўляецца адным з заснавальнікаў часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»[4] (Мінск, ISSN 1819-3625), з 2003 года займае пасаду галоўнага рэдактара часопіса[2]. Часопіс публікуе навуковыя даследаванні з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Мэтай выдання з'яўляецца задавальненне патрэбаў шырокай акадэмічнай супольнасці ў публікацыі вынікаў тэарэтычнай і эмпірычнай навуковай дзейнасці. Хоць ніякіх заяву пра закрыццё часопіса не было, фактычна ен не выдаецца з 2016 года[4].
У 2006-2009 гадах займаў пасаду дырэктара бакалаўрскай праграмы «паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Літва)[2][9], аднак у 2009 годзе разам з іншымі маладымі выкладчыкамі ўніверсітэта прыняў удзел у страйку[10] і сышоў з універсітэта ў якасці пратэста супраць парушэння кіраўніцтвам універсітэта акадэмічных свабод[9].
Пасля сыходу з Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Андрэй Казакевіч у 2009 годзе заснаваў і ўзначаліў Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»— беларуская даследчая і экспертная ўстанова, асновай якой стала група маладых даследчыкаў, якую аб'яднаў заснаваны раней часопіс «Палітычная сфера». Акрамя Казакевіча, заснавальнікамі інстытута таксама былі Андрэй Асадчы, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў, Аляксей Ластоўскі і іншыя. Галоўнымі мэтамі дзейнасці інстытута былі анансаваныя інтэграцыя беларускіх навукоўцаў у міжнародную акадэмічную супольнасць, фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, мадэрнізацыя выкладання палітычных дысцыплін[1]. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Інстытута з'яўляюцца даследаванні і экспертная дзейнасць, выдавецкая дзейнасць і арганізацыя публічных мерапрыемстваў. У межах інстытута Андрэй Казакевіч як галоўны рэдактар працягнуў выдаваць часопіс «Палітычная сфера», а ў 2010 годзе заснаваў штогоднік «Belarusian Political Science Review» і таксама стаў яго галоўным рэдактарам[2].
У 2010 годзе Казакевіч стаў адным з заснавальнікаў міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі — штогадовага акадэмічнага і экспертнага форума даследчыкаў Беларусі, у якім прымаюць удзел больш за 500 даследчыкаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў. Ініцыятарамі стварэння Кангрэса таксама выступілі прадстаўнікі беларускай і літоўскай акадэмічных супольнасцяў, у прыватнасці, Інстытут «Палітычная сфера», Інстытут Вялікага Княства Літоўскага[11][12]. З моманту стварэння Кангрэса Андрэй Казакевіч займае пасаду старшыні арганізацыйнага камітэта,[2] таксама да аргкамітэта ў залежнасці ад сітуацыі і месца правядзення Кангрэса далучаюцца розныя беларускія, літоўскія, польскія арганізацыі[11]. Як казаў Казакевіч, галоўнымі мэтамі Кангрэса з'яўляюцца стварэнне прасторы для акадэмічнай камунікацыі тых, хто прафесійна займаецца Беларуссю, а таксама імкненне зрабіць беларускую экспертную супольнасць больш згуртаванай[13]. Першы кангрэс адбыўся ў 2011 годзе ў Каўнасе (Літва),[14] дзе ён звычайна праходзіць за выключэннем сёмага Кангрэса ў 2017 годзе, які праходзіў у Варшаве (Польшча)[12], і восьмага Кангрэса ў 2019 годзе, які прайшоў у Вільні (Літва).[15] Наступны, адзінаццаты Кангрэс пройдзе ў Гданьску (Польшча) у верасні 2023 года[16]. Пасля другога Кангрэсу ў 2012 годзе арганізацыйны камітэт заснаваў штогадовую прэмію за найлепшую навуковую публікацыю пра Беларусь у галіне сацыяльных і гуманітарных навук[17]. «Цяпер гуманітарныя дысцыпліны знаходзяцца ў складаным становішчы. Наша задача павысіць цікавасць да гуманітарных навук, садзейнічаць папулярызацыі і палепшыць якасць публікацый», - тлумачыў неабходнасць заснавання прэміі Андрэй Казакевіч[17].
З 2012 года Казакевіч з'яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам (Research Fellow) Універсітэта Вітаўта Вялікага у Літве[2]. Таксама некалькі год выкладаў у Лятучым Універсітэце, чытаў курс «Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку» ў Беларускім калегіюме[18].
У 2021 годзе стварыў свой уласны канал на Youtube «Казакевіч. Палітыка»,[6] дзе ён здымае кароткія відэа з тлумачэннем актуальных тэм ва ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, а таксама публікуе інтэрв'ю з гісторыкамі ў межах рубрыкі «Няпростая гісторыя».[6]
Акрамя таго, Андрэй Казакевіч рэгулярна каментуе падзеі вакол Беларусі, дае інтэрв'ю беларускім і замежнымі медыя па пытаннях беларускай палітыкі. Таксама з'яўляўся пастаянным аўтарам «Белорусского ежегодника«, часопіса Arche, часопіса «Палітычная сфера» і інш.
БібліяграфіяПравіць
Андрэй Казакевіч з'яўляецца аўтарам і сааўтарам вялікай колькасці палітычных даследаванняў, навуковых артыкулаў, публікацый і аналітычных распрацовак па тэме палітычнага развіцця Беларусі. Ніжэй прыведзены некаторыя з яго публікацый:
- Kazakevich, A. (2021) The Belarusian Soviet nomenklatura. A political history, 1947—1994. In Bennich-Björkman, L., & Grybkauskas, S. (Eds.). (2021). Moscow and the Non-Russian Republics in the Soviet Union: Nomenklatura, Intelligentsia and Centre-Periphery Relations (1st ed.). Routledge. https://doi.org/10.4324/9781003244608
- Dryndova, O., Kazakevich, A., Radniankou, A., Shmatsina, K., Slunkin, P., Reichardt, A., ... Wöllenstein, J. (2021). Four scenarios for Belarus by the end of 2022. (Policy Paper / Arbeitskreis Belarus). Berlin: Deutsch-Russischer Austausch (DRA) e.V.. https://nbn-resolving.org/urn:nbn:de:0168-ssoar-76018-3
- Казакевіч, а., Мажэйка, в., Рабава, Н., Чуліцкая, т. (2021) стан і актуальныя патрэбы беларускіх даследчых цэнтраў.
- Shelest, A., & Kazakevich, A. (2021). Sociology of Protest in Belarus and International Assistance. Policy Brief [online] Available at: https://drive. google. com/file/d/1YgamFE0wyAD8utpzHOskgDeQwfB1XWVu/view.
- Kazakevich, A. (2020). Parliament: growing a new political field. Беларускі штогоднік, (1 (eng)), 36-45.
- Kazakevich, A. (2020). Nationaler Dialog, Vermittlung und belarusische Eliten. Belarus-Analysen, (52), 2-5.
- Kazakevich, A. (2019). Parliament: a period of legislative activism. Беларускі штогоднік, (1 (eng)), 33-40.
- Kazakevich, A. (2008) Tendencies of regional elites development in Belarus (Local elections results of 1999, 2003 and 2007). In Political Sphere №11, 2008 ISSN1819-3625
СпасылкіПравіць
- Сайт Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» http://palityka.org
- Сайт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі https://www.icbs.by/
- Youtube-канал «Казакевіч. Палітыка» https://www.youtube.com/@user-hz3fu1kv3v
Гл. таксамаПравіць
ЗаўвагіПравіць
- ↑ а б Прэзентаваны Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (белор.). Наша Ніва. Дата обращения: 29 января 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Казакевич Андрей | ThinkTanks.BY. thinktanks.by. Дата обращения: 29 января 2023. Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ Почему в этом году Конгресс исследователей Беларуси пройдет в Варшаве, а не Каунасе? объясняет Казакевич. Наша Ніва. Дата обращения: 29 января 2023.
- ↑ а б в Часопіс “Палiтычная сфера” – Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера". palityka.org. Дата обращения: 29 января 2023. Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя ":2" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ Андрей Казакевич (белор.). Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Дата обращения: 29 января 2023.
- ↑ а б в Казакевич. Политика - YouTube. www.youtube.com. Дата обращения: 29 января 2023. Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя ":3" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ а б Andrei Kazakevich | Wilson Center . www.wilsoncenter.org. Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя ":4" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ Андрей Казакевич (руск.). Наше Мнение.
- ↑ а б Мельянцоў: «У ЕГУ маюць месца праявы аўтарытарызму» . Наша Ніва.
- ↑ Выкладчыкі паліталёгіі ЭГУ абвесьцілі страйк . Радыё Свабода.
- ↑ а б International Congress of Belarusian Studies . ICBS.
- ↑ а б Международный конгресс исследователей Беларуси впервые пройдет в Варшаве (руск.). Наша Ніва.
- ↑ В Каунасе открылся конгресс исследователей Беларуси – DW – 28.09.2012 (руск.). dw.com.
- ↑ В Каунасе прошел Международный конгресс исследователей Беларуси | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm.
- ↑ Жывая навука: маштабны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адкрыўся ў Вільні . Наша Ніва.
- ↑ План падрыхтоўкі ХІ Кангрэса (Гданьск, 2023) . ICBS.
- ↑ а б Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваў навуковую прэмію . Наша Ніва.
- ↑ Андрэй Казакевіч – Беларускі Калегіюм .