Аляксей Лявонавіч Ластоўскі

беларускі навуковец
(Пасля перасылкі з Аляксей Ластоўскі)

Аляксей Лявонавіч Ластоўскі (нар. 12 верасня 1979, в. Лукашова, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук.

Аляксей Лявонавіч Ластоўскі
Дата нараджэння 12 верасня 1979(1979-09-12) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2000) па спецыяльнасці «Гісторыя» з адзнакай. У 2002—2005 годзе навучаўся ў аспірантуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук па спецыяльнасці «Сацыялогія культуры, духоўнага жыцця» абараніў 25 студзеня 2007 года ў той жа навуковай установе. Тэма дысертацыі: «Спецыфіка фарміравання калектыўнай ідэнтычнасці ў моладзевай контркультуры», навуковы кіраўнік — Ванда Іванаўна Русецкая.

У 2000—2002 гадах працаваў настаўнікам у Пастаўскім раёне. У 2005—2011 — навуковы супрацоўнік у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі. З 2009 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». У 2013—2017 — кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма. З 2014 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2019 — кафедры сацыяльных камунікацый).

Праходзіў стажыроўскі, браў удзел у розных акадэмічных мерапрыемствах у ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Літве, Расіі, Украіне, Чэхіі, Латвіі, Германіі і інш.

Навуковая дзейнасць правіць

Займаецца даследаваннем шырокага кола пытанняў гістарычнай памяці, палітыкі памяці, нацыянальнай і этнічнай ідэнтычнасці, вывучае розныя аспекты гісторыі нацыяналізму.

Адзін з арганізатараў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, каардынатар Прэміі Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю па сацыяльна-гуманітарных навуках.

Сябра арганізацыйнага камітэта Кангрэса Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў, сябра Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў (ASEEES) і Міжнароднай рады музеяў (ICOM). Каардынатар і ўдзельнік шматлікіх навукова-даследчых і аналітычных праектаў. Намеснік рэдактара часопіса «Belarusian Political Science Review».

Спасылкі правіць