Беларускі гальфстрым

«Беларускі гальфстрым» — творчае аб’яднанне, якое мае на мэце агучванне беларускай мовай найлепшых сучасных кінастужак. Кіраўнік праекту — Франак Вячорка[1].

Беларускі гальфстрым
Размяшчэнне Мінск
Тып арганізацыі творчае аб’яднанне
Афіцыйная мова беларуская
Кіраўнікі
Кіраўнік Франак Вячорка
Заснаванне
Дата заснавання 2005

Гісторыя

правіць

Праект распачаўся ў 2005 годзе з агучваньня па-беларуску вядомай брытанска-амерыканскай каляднай камедыі «Любоў насамрэч». У агучванні ўзялі ўдзел як прафесійныя акцёры: Анатоль Шурпін, Юрась Бушлякоў, Вераніка Пашкевіч, гэтак палітык Аляксей Янукевіч ды іншыя[2].

У 2007 годзе быў агучаны беларускай мовай мультфільм «Шрэк Трэці»[3]. Ролі агучылі Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Памідораў, Ягор Маёрчык, Мікола Рабычын, Макс Івашын, Павал Яскевіч, а таксама студэнты розных ВНУ. З англійскай мовы пераклад зрабіла Таццяна Беланогая[4].

У 2008 годзе былі перакладзены і агучаны па-беларуску «Беларускім Гальфстрымам» культавы гангстарскі баявік «Крымінальнае чытво» ды дзіцячы фільм «Маленькая калядная казка»[5][6]. Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысёрам — Аляксандр Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі.

Зноскі