Беларускі народ (газета)
«Беларускі народ» — грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета, заснаваная Міністэрствам Беларускіх спраў Літоўскай Тарыбы. Выходзіла на беларускай і рускай мовах у Гродне (20 студзеня 1919 — 5 лютага 1919 г.). Выйшла 2 нумары. Рэдактар М. Засецкі.
«Беларускі народ» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавальнік | Міністэрства беларускіх спраў Літвы |
Рэдактар | М. Засецкі |
Заснавана | 20 студзеня 1919 |
Спыненне публікацый | 5 лютага 1919 |
Мова | беларуская і руская |
Галоўны офіс |
Інфармавала пра работу беларускіх арганізацый і дзяржаўных структур. Апублікавала першыя заявы Народнага сакратарыята БНР, пратэст беларускіх арганізацый супраць намеру польскага ўрада правесці выбары у сейм на Гродзеншчыне, якая на той час не ўваходзіла ў склад польскай дзяржавы, інфармацыю пра адкрыццё ў шэрагу гарадоў Беларусі аддзелаў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Бацькаўшчына» і інш.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Ліс, А. С. «Беларускі народ» / А. С. Ліс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 449.
- Ліс, А. С. «Беларускі народ» / А. С. Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.. — С. 438.
Спасылкі
правіць- Беларускі народ (газета) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»