Белдзяржпраект

(Пасля перасылкі з Белпраект)

Інстытут Белдзяржпраект — найстарэйшая праектная арганізацыя ў Беларусі. Размешчаны ў Доме праектных арганізацый Мінску, па адрасе пр. Пераможцаў, 23, корп. 1

РУП «Інстытут Белдзяржпраект»
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1933
Краіна
Размяшчэнне  Беларусь: Мінск
Ключавыя постаці

Сяргей Міхайлавіч Грыгор'еў (дырэктар) Аляксандр Львовіч Шчарбіцкі (галоўны інжынер)

Сяргей Леанідавіч Беразоўскі (галоўны канструктар)
Галіна Грамадзянскае праектаванне
Сайт belgos.by

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1933 годзе ў паводле пастановы № 210 ад 25 лютага 1933 г. СНК БССР, шляхам аб’яднання «Белдзяржпраектбуда» з «Дзіпрагара», і стаў называцца Беларускім дзяржаўным праектным інстытутам «Белдзяржпраект». Да канца 1930-х гадоў Белдзяржпраект канчаткова сфарміраваўся як комплексная праектна-вышукальная арганізацыя шырокага горадабудаўнічага профіля[1].

У паваенныя гады спецыялісты інстытута прымалі актыўны ўдзел у аднаўленні разбураных гарадоў Беларусі. У другой палове 1950-х Белдзяржпраект выходзіць на ўзровень перадавых праектных арганізацый СССР. Аб’ём і значнасць выкананых прац, высокая ступень кваліфікацыі спецыялістаў, прагрэсіўная скіраванасць тэхнічнай палітыкі — усё гэта дазволіла вырашаць вялікія і сур’ёзныя горадабудаўнічыя і інжынерныя пытанні[1].

У перыяд 1960-1980-х гг. інстытутам быў выкананы велізарны пласт работ у сферы жыллёвага і культурна-бытавога будаўніцтва, значны аб’ём работ інстытут выконваў па найважнейшых саюзных будоўлях[1].

У жніўні 1990 года па хадайніцтве працоўнага калектыва Беларускі дзяржаўны праектны інстытут «Белдзяржпраект» рашэннем выканкама Фрунзенскага райсавета народных дэпутатаў г. Мінска ад 28 жніўня 1990 г. № 16 зарэгістраваны як Арэнднае прадпрыемства «Белпраект»[1].

10 мая 2006 года Рашэннем Мінгарвыканкама № 900 АП «Інстытут „Белпраект“» рэарганізаваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут Белдзяржпраект»[1].

60 % акцый унітарнага прадпрыемства «Інстытут Белдзяржпраект» былі выкуплены кітайскай кампаніі Beijing JianYi Investment Development (Group) Co, пасля чаго ён атрымаў нову назву — кітайска-беларускі праектны інстытут ААТ «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Інстытут Белдзяржпраект». Рашэнне аб перадачы актываў інстытута было прынята ў тым ліку таму, што беларускія і кітайскія будаўнічыя нормы значна адрозніваюцца, што негатыўна адбіваецца на рэалізацыі кітайскіх праектаў у Беларусі. Асноўная задача беларуска-кітайскага інстытута — праца над праектамі для рэзідэнтаў парку «Вялікі камень»[2].

Праекты

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць