Белы Бераг (возера, Бабруйскі раён)

Бе́лы Бе́рагвозера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на левабярэжнай пойме ракі Бярэзіна, на ўсход ад горада Бабруйск, за 2,7 км у напрамку на захад ад вёскі Думаноўшчына (Кіраўскі раён).

Белы Бераг
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 134,5 м
Даўжыня 4 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,25 км²
Найбольшая глыбіня 4 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Белы Бераг (Беларусь)
Белы Бераг
Белы Бераг
Белы Бераг (Магілёўская вобласць)
Белы Бераг
Белы Бераг
Map

Плошча паверхні возера 0,25 км², даўжыня 4 км, найбольшая шырыня 200 м. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя каля 2 м.
Катлавіна возера старычнага тыпу, моцна выцягнутая і мае серпападобную форму. Берагі пясчаныя. Пратокай Белы Бераг злучаецца з Бярэзінай. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1 га[1].

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, карась.

Зноскі

  1. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 124. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Літаратура правіць