Беліцкае (возера)

Беліцкаевозера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 14 км на паўночны захад ад горада Мар'іна Горка, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Белае. Адносіцца да басейна ракі Цітаўка.

Беліцкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 167,1 м
Даўжыня 0,14 км
Шырыня 0,14 км
Плошча 0,015 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,43 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Беліцкае (Беларусь)
Беліцкае
Беліцкае
Беліцкае (Мінская вобласць)
Беліцкае
Беліцкае
Map

Плошча паверхні 0,015 км², даўжыня 0,14 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,43 км.

Возера размешчана на ўскраіне асушанага балота, пакрытага сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае ўмерана.

У возеры водзяцца акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі правіць