Бенядзікт Карп (польск.: Benedykt Karp; 1734 — 12 чэрвеня 1805) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання 1794 года.

Бенядзікт Карп
Карп
Карп
харунжы ўпіцкі[d]
з 1765
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста стэнгвільскі[d]
Нараджэнне 1734[1]
Смерць 12 чэрвеня 1805(1805-06-12)[1]
Род Карпы
Бацька Якуб Ігнацій Карп[d]
Жонка Караліна Марцэліна з Пузынаў[d]
Дзеці Ігнацы Карп[d], Яна з Карпаў[d] і Юзэфа з Карпаў[d]
Бітвы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Якуба Ігнація[2].

Харужы упіцкі з 1765 года. Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады, потым прызначаны Тадэвушам Касцюшкам у Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўснага (член аддзела парадку). Зрабіў вялікія ахвяраванні на мэты паўстання. Пасля падзення Вільні пераехаў у Коўна, далейшы лёс невядомы[2].

Сям’я правіць

У шлюбе з Каралінай Марцэлінай з Пузынаў, дачкой Міхала Пузыны і Багумілы з Брунонаў. Дзеці:

Зноскі

  1. а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/benedykt-karp-h-wlasnego
  2. а б Валерый Пазднякоў. Карпы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць