Міхал Тышкевіч
Міхал Тышкевіч (1761 — 4 верасня 1839) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў. Пасля Радзівілаў валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Літвы.
Міхал Тышкевіч | |
---|---|
![]() | |
![]() Герб «Ляліва» | |
Нараджэнне | 1761 |
Смерць | 4 верасня 1839 |
Род | Тышкевічы |
Бацька | Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d][1] |
Маці | Марыя Ганна з Галімскіх[d] |
Жонка | Яна з Карпаў[d] |
Дзеці | Бенедыкт Эмануэль Тышкевіч і Юзаф Тышкевіч[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа Ігнацыя і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
У расійска-французскую вайну (1812) быў камандзірам 17-га кавалерыйскага палка войска Вялікага Княства Літоўскага, які сфарміраваў сваім коштам[2].
Сям'яПравіць
У шлюбе з Яаннай Карп, дачкой Бенядзікта Карпа, меў сыноў Яна Канстанціна, Юзафа і Бенедыкта, а таксама дачку Яну.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2016.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 552.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
СпасылкіПравіць
- Генеалогія Тышкевічаў Архівавана 4 сакавіка 2016.