Беражанскі гадзіннікавы завод царскага двара
Беражанскі гадзіннікавы завод царскага двара, Беражанская гадзіннікавая мануфактура — прадпрыемства, якое працавала ў 1784—1793 гг. у сяле Беражань былога Дубровенскага графства Горацкага павета каля Шклова.
Прадпрыемства было заснавана з ініцыятывы графа Р. А. Пацёмкіна, якому належала Дуброўна. У Беражань у 1784 годзе быў выпісаны майстар Нордштэйн са Швецыі, якому даручылі будаўніцтва гадзіннікавай мануфактуры і навучанне 33 прыгонных хлопчыкаў з суседніх вёсак збіраць «усякага роду гадзіннікі» для царскага двара.
У 1789 годзе выраблена гадзіннікаў і іншых рэчаў на 9729 рублёў. Паведамляецца, што паводле якасці гадзіннікі не саступалі лепшым заходнееўрапейскім.
У 1794 годзе паводле загаду Кацярыны II завод перавялі ў горад Екацярынаслаў, потым у вёску Купава пад Масквой.
Літаратура
правіць- М. Болбас. Удастоены вышэйшых узнагарод // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Мн.: Полымя, 1988. — ISSN 0131-2669. С.28,29.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Беражанская гадзіннікавая мануфактура // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 111. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.