Берлеж

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці

Бе́рлеж[1] (трансліт.: Bierliež, руск.: Берлеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км па паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Сіняўка.

Вёска
Берлеж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 42 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Берлеж на карце Беларусі ±
Берлеж (Беларусь)
Берлеж
Берлеж (Мінская вобласць)
Берлеж

Гісторыя правіць

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць царквы. У 1800 годзе ёсць карчма, млын, шляхецкая ўласнасць. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць В. Завадскай. У канцы XIX стагоддзя ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 38 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «3-ці рашаючы», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.

У 1972 годзе да вёскі далучана скасаваная вёска Прыбач.

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 28 двароў, 200 жыхароў
  • 1897 год — 63 двары, 417 жыхароў
  • 1908 год — 73 двары, 435 жыхароў
  • 1917 год — 90 двароў, 458 жыхароў
  • 2002 год — 40 двароў, 79 жыхароў
  • 2012 год — 26 гаспадарак, 42 жыхары

Вядомыя асобы правіць

Спіс вуліц правіць

  • Прыазёрная вуліца
  • Прыазёрны завулак
  • Прыбач вуліца
  • Рачная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ НАРОДНАЙ
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Берлеж // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 117. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць