Бертэль Торвальдсен

Бертэль Торвальдсен (дацк.: Bertel Thorvaldsen; 19. лістапада 19 лістапада 1770, Капенгаген — 24 сакавіка 1844, там жа) — дацкі мастак, скульптар, яскравы прадстаўнік позняга акадэмічнага класіцызму.

Бертэль Торвальдсен
дацк.: Bertel Thorvaldsen
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні дацк.: Albert Bertel Thorvaldsen
Дата нараджэння 19 лістапада 1770(1770-11-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1844(1844-03-24)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Carlo Thorvaldsen[d]
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба
Уплыў на Carl Hoffmann[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Albert Thorvaldsen signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Бертэль Торвальдсен — сын ісландскага разьбяра па дрэве Готскалка Торвальдссана (Gottskálk Þorvaldsson) — ураджэнца берагоў Скагафіёрда (дацк.: Skagafirði). Данізаваная форма бацькоўскага імя па бацьку стала прозвішчам сына. Бертэль скончыў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1797 годзе паехаў у Рым і правёў у Італіі больш за сорак гадоў. Адкрыццё свету антычнага мастацтва перавярнула яго жыццё, і дзень прыбыцця ў Рым ён святкаваў як свой дзень нараджэння.

За статую «Язон з залатым руном» (1803) Торвальдсена пахваліў сам Антоніа Канова, дацкаяга разьбяра рачала ўспрымацць публіка як спадчынніка вялікіх венецыянцаў. Заказы сыпаліся да яго з усіх краін Еўропы. Яго наведванне Капенгагена ў 1819 годзе вылілася ў сапраўдную трыумфальную працэсію: з захапленнем сустракалі яго і ў Вене, і ў Берліне, і ў Варшаве. Многія з яго вучняў (напрыклад, Барыс Арлоўскі і Давід Енсен) жылі і працавалі ў Пецярбургу.

У 1838 годзе, Торвальдсен прыняў рашэнне вярнуцца з Італіі ў Данію. У наступным годзе пачалося будаўніцтва Музея Торвальдсена ў Капенгагене, якому было наканавана стаць і яго маўзалеем. Афіцыйнае адкрыццё Музея Торвальдсена адбылося праз 4 гады пасля смерці скульптара.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Bertel Thorvaldsen
  3. Bertel Thorvaldsen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bertel [Thorvaldsen, Alberto; Thorwaldsen, Bertel; Thorwaldsen, Alberto Thorvaldsen] — 2006.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.