Блужскі Бор

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці

Блу́жскі Бор[1] (трансліт.: Blužski Bor, руск.: Блужский Бор) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Свіслач.

Вёска
Блужскі Бор
Блужскі Бор, ускраіна вёскі, 2007 г.
Блужскі Бор, ускраіна вёскі, 2007 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Блужскі Бор на карце Беларусі ±
Блужскі Бор (Беларусь)
Блужскі Бор
Блужскі Бор (Мінская вобласць)
Блужскі Бор
Рака Свіслач каля Блужскага Бору

Назва правіць

Назва паходзіць ад прыродных асаблівасцяў мясцовасці.

Гісторыя правіць

За 1,5 і 1,2 км на поўдзень ад вёскі месцяцца гарадзішча жалезнага веку і курган, што сведчыць пра даўнюю заселенасць гэтых земляў.

У XIX стагоддзі ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Талькаўскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Буравеснік» і 2-я Мінская.

З 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў складзе Блужскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 10 двароў, 75 жыхароў
  • 1917 год — 22 двары, 138 жыхароў
  • 1960 год — 49 жыхароў
  • 2002 год — 1 двор, 2 жыхары
  • 2007 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары
  • 2010 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар

Славутасці правіць

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блужскі Бор // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 120—121. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць