Талькаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

Талькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — Талька.

Талькаўскі сельсавет
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 17 вёсак
Адміністрацыйны цэнтр Талька
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2007) 887
Плошча 79 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Будынак былога Талькаўскага сельсавета

ГісторыяПравіць

17 ліпеня 1924 года быў створаны Пухавіцкі раён з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 г. раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, ПудзіцкаСлабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, ўсе населеныя пункты перададзеныя Блужскаму сельсаветуАрэшкавічы, Блускі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты, Яноўка[1].

Населеныя пунктыПравіць

  • 1 студзеня 1947 года — 20
  • 1 студзеня 2009 года — 17

НасельніцтваПравіць

На 1 студзеня 2007 г. у Талькаўскім сельсавеце жылі 887 чалавек у 17 вёсках: Арэшкавічы — 190, Блужскі Бор — 2, Весалоў — 21, Дзям’янаўка — 39, Калінаўка — 4, Каляюгі — 4, Ленінск — 19, Лявонаўка — 28, Малінаўка — 9, Насыцк — 16, Рудня — 14, Слабодка — 83, Талька — 403, Церабуты — 28, Чароты — 10, Яноўка — 14, Вялікае Поле — 3. Людзі пенсійнага ўзросту складаюць каля 60 %. За 2007 год на тэрыторыі Талькаўскага сельсавета нарадзілася 8 дзяцей, памерла 34 чал.

На 13.10.2009 - 828 чалавек.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць