Насы́цк[2] (трансліт.: Nasyck, руск.: Насыцк) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета.

Вёска
Насыцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Спасава Насыцк[1]
Насельніцтва
16 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Насыцк на карце Беларусі ±
Насыцк (Беларусь)
Насыцк
Насыцк (Мінская вобласць)
Насыцк

НазваПравіць

Назва вёскі паходзіць ад слова «насыціцца» (наесціся, быць сытым).[3]

ГісторыяПравіць

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як урочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[4].

ЧыгункаПравіць

Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Весялоўскі

НасельніцтваПравіць

  • 1897 год — 16 двароў, 107 жыхароў.
  • Пачатак ХХ ст. — 31 двор, 125 жыхароў.
  • 1926 год — 30 двароў, 159 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 20 двароў, 29 жыхароў.
  • 2007 год — 16 чал.

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Верстовка Беларуси - центральная часть
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт На́сык, Насы́цэк, Насы́цак
  3. Спрадвечныя назвы нашай зямлі
  4. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці»(руск.)