Слабодка (Пухавіцкі раён)

Слабо́дка[1] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 73,5 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Вёска
Слабодка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Слабодка на карце Беларусі ±
Слабодка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Слабодка (Пухавіцкі раён)
Слабодка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Слабодка (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі паселішча ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Арэшкавічы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Блужскай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені (у 1922 годзе было 62 вучні).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 9 двароў, 72 жыхары
  • 1858 год — 62 жыхары
  • 1897 год — 51 двор, 312 жыхароў; сядзіба, 4 двары, 30 жыхароў
  • 1907 год — 32 двары, 148 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 45 двароў, 261 жыхар; засценак, 5 двароў, 24 жыхары
  • 1960 год — 237 жыхароў
  • 2002 год — 53 гаспадаркі, 99 жыхароў
  • 2007 — 83 жыхары
  • 2010 год — 39 гаспадарак, 69 жыхароў
  • 2012 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)

Літаратура правіць

  • Слабодка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 183—184. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.

Спасылкі правіць