Адкрыць галоўнае меню

Богаяўленская царква і манастыр базыльян (Лагойск)

Славутасць
Богаяўленская царква і манастыр базыльян
Łahojski zamak, Bazylanski. Лагойскі замак, Базылянскі (M. Januševič, 1850).jpg
Краіна Беларусь

Богаяўленская царква і манастыр базыльян — былы помнік архітэктуры XVIII ст. у Лагойску. Знаходзілася на тэрыторыі замка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі, у 1841 годзе расійскія ўлады зруйнавалі помнік, каб збудаваць на гэтым месцы царкву-мураўёўку. Твор архітэктуры барока.

ГісторыяПравіць

Каля 1387 года ў Лагойску заснавалі праваслаўны манастыр Яна Прадцечы, які ў XVII ст. прыняў Берасцейскую унію і атрымаў фундацыю Станіслава і Эвы (з Белазораў) Тышкевічаў з ахвяраваннем фальварка Сялец і 20 тыс. злотых[1].

У 1752 годзе пры манастыры базыльянаў збудавалі мураваную царкву. Да 1795 года манастыром кіраваў пінскі епіскап Адрыян Бутрымовіч[1].

Па здушэнні вызвольнага паўстання (1830—1831) расійскія ўлады ў 1834 годзе зачынілі манастыр (паводле іншых звестак у 1836 годзе[2]), а ў 1841 годзе — зруйнавалі старажытную царкву. Неўзабаве на яе месцы збудавалі Свята-Мікалаеўскую царкву.

АрхітэктураПравіць

Царква — помнік архітэктуры барока. Гэты быў прамавугольны ў плане будынак з паўкруглай апсідай, які на галоўным фасадзе завяршаўся вежай-званіцай.

Побач з царквой асобна стаяла 4-гранная вежа-званіца, найбольшы звон якой адлілі ў 1755 року з стопу медзі, срэбра і золата. Уверсе на ім змяшчалася выява рукі, якая паказвала на лацінскі надпіс і арнаментальны раслінны пас[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 430.
  2. Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. С. 39.
  3. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 256.

ЛітаратураПравіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.