Бой пад Ваўкавыскам

Бой пад Ваўкавыскам — бой паміж расійскімі (вайсковая група Ф. В. Остэн-Сакена, 27—30 тыс. чал.) і французскімі (узмоцнены 7-ы корпус Ж. Л. Э. Рэнье; 23—25 тыс. чал.) войскамі ў Вайну 1812 г., які адбыўся 1516 лістапада 1812 г. каля Ваўкавыска (Гродзенская губерня).

Бой пад Ваўкавыскам
Асноўны канфлікт: Вайна 1812 года
physical
Бой пад Ваўкавыскам
Бой пад Ваўкавыскам
Дата 3 (15) лістапада4 (16) лістапада 1812
Месца Ваўкавыск, Гродзенская губерня
Праціўнікі
Расійская імперыя Корпус Ф. В. Остэн-Сакена Францыя 7-ы армейскі корпус Вялікай арміі
Камандуючыя
Ф. В. Остэн-Сакен Ж. Рэнье
Сілы бакоў
27—30 тыс. чал. 23—25 тыс. чал.
Страты
каля 2—3 тыс. чал. каля 2—3 тыс. чал.

Перадгісторыя бою

правіць

Расійскія і французскія войскі былі пакінуты на Паддяшшы для аховы тылу галоўных сіл сваіх груповак — Дунайскай арміі П. В. Чычагава і Аўстрыйскага корпуса К. Ф. цу Шварцэнберга. Адначасова з пачаткам руху арміі Чычагава ад Брэста на Слонім Шварцэнберг 17—18 (29—30) кастрычніка пераправіў дзве дывізіі цераз р. Заходні Буг каля Драгічына і павёў наступленне ў агульным напрамку да Ваўкавыска і Слоніма. Пры гэтым адна дывізія была высунута ў напрамку г. Кляшчэле для прыкрыцця ад войск Ф. В. Остэн-Сакена ў раёне Брэста. Ф. В. Остэн-Сакен неадкладна таксама перайшоў у наступленне, і пасля авангардных баёў 22 кастрычніка (3 лістапада) каля Высока-Літоўска, 27 кастрычніка (8 лістапада) каля Рудні, 1(13) лістапада каля Гарнастаевіч Рэнье адвеў 7-ы корпус і заняў пазіцыі на вышыні каля Ваўкавыска.

Ход і вынікі бою

правіць

Камандаванне і штаб 7-га корпуса былі размешчаны ў горадзе без належных сіл абароны. У ноч на 3(15) лістапада расійскія войскі раптоўна атакавалі і занялі Ваўкавыск, захапілі канцылярыю і экіпажы штаба Рэнье; сам ён ледзь пазбегнуў палону. Усю ноч і наступны дзень працягваліся ружэйная і артылерыйская перастрэлка; атакі з абодвух бакоў былі беспаспяховыя. Шварцэнберг, даведаўшыся пра бой, спыніў свой корпус каля Слоніма і накіраваў у тыл Остэн-Сакену кавалерыйскі атрад генерала Ф. Фрэліха (каля 3 тыс чал.). Пад поўдзень 4(16) лістапада, калі Остэн-Сакен спрабаваў ажыццявіць ахоп левага фланга Рэнье, Фрэліх уварваўся ў Ізабелін, дзе знаходзілася галоўная кватэра рускіх войск, абозы і лазарэты з параненымі. Остэн-Сакен неадкладна пачаў адвод сваіх часцей ад Ваўкавыска на Гнезна і Свіслач. Спроба Рэнье затрымаць рускіх на рубяжы р. Рось не мела поспеху.

Даныя пра страты абодвух бакоў вельмі супярэчлівыя; найбольш верагодна, што загінула каля 2—3 тыс. чал з кожнага боку, прычым значную частку страт рускіх склалі палонныя. Ваўкавыск моцна пацярпеў ад пажару і артылерыйскага агню. Вынікі бою ацэньваюцца неадназначна. Рускія хутка страцілі ініцыятыву, былі вымушаны адступіць і зноў пакінуць Брэст і ўсё Падляшша. Але фактычна Остэн-Сакен прынёс сваё войска ў ахвяру аператыўнай ідэі рускага камандавання — забеспячэнню свабоднага руху галоўных сіл у глыб беларускіх губерняў, на Мінск і Барысаў. Гэта мэта была дасягнута — Шварцэнберг адмовіўся ад праследавання Чычагава і застаўся дзейнічаць на паўднёвым стратэгічным флангу. У выніку армія Чычагава атрымала магчымасць актыўна ўдзельнічаць у Бярэзінскай аперацыі 1812 г.

Літаратура

правіць
  • Авербух, З. Город Волковыск в войне 1812 года // Еврейская старина. — 1913. — Вып. 4.
  • Антонаў, В. В. Ваўкавыскі бой 1812 / В. В. Антонаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 234.
  • Нечто о сражении при Волковыске // Сын отечества. — 1824. — № 10. — С.