ФК Бока Хуніярс

аргенцінскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Бока Хуніярс Буэнас-Айрэс)

«Бока Хуніярс» (ісп.: Club Atlético Boca Juniors) ― аргенцінскі футбольны клуб з горада Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прымеры. Адзін з самым тытулаваных і папулярных футбольных клубаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і з’яўляецца рэкардсменам па гэтаму паказчыку, сярод іх — шэсць Кубкаў Лібертадорэс і тры Міжкантынентальных кубка. Клуб 35 разоў станавіўся чэмпіёнам Аргенціны, што з’яўляецца другім паказчыкам у краіне пасля «Рывер Плэйт». Супрацьстаянне з гэтым клубам завецца Суперкласіка, якое збірае шмат гледачоў ва ўсім свеце і з’яўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

Бока Хуніярс
Boca Juniors logo18.svg
Поўная назва Club Atlético Boca Juniors
Мянушкі Xeneizes, Boquita
Заснаваны 3 красавіка 1905
Горад Буэнас-Айрэс
Стадыён Бамбанера, Буэнас-Айрэс
Умяшчальнасць: 49 000
Прэзідэнт Хуан Раман Рыкельмэ[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера
2023 7 месца
Сайт bocajuniors.com.ar (ісп.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бока» заняла 12 радок у спісе найлепшых клубаў XX стагоддзя паводле версіі ФІФА. Таксама клуб уваходзіць у спіс найлепшых 20 клубаў паводле версіі IFFHS[2], і шэсць разоў займаў першы радок у штомесяцовай версіі гэтага спіса.

Гісторыя

правіць

3 красавіка 1905 года пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клуб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпаці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасля некалькіх гадзін дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаванне праекту ў Пласа-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэння клуба.

Дасягненні

правіць
  • Чэмпіён Аргенціны (35):
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А)
    • 2015, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2022

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Серхіа Рамера 1987
2   Аб Крысціян Лема 1990
3   ПА Марсела Сарачы 1998
4   Аб Нікалас Фігаль 1994
5   ПА Эсек’ель Бульяудэ 2000
6   Аб Маркас Роха (капітан) 1990
7   Нап Эсекіель Себальяс 2002
8   Аб Гільерма Фернандэс 1991
9   Нап Дарыа Бенедэта 1990
10   Нап Эдынсан Кавані 1987
11   ПА Лукас Хансан 1994
12   Бр Леандра Брэй 2002
13   Бр Хаўер Гарсія 1987
14   Нап Лука Лангоні 2003
15   Аб Нікалас Валенціні 2001
Паз. Імя Нар.
16   Нап Мігель Мерэнт’ель 1996
17   Аб Луіс Адвінкула 1990
18   Аб Франк Фабра 1991
20   ПА Хуан Рамірэс 1993
21   ПА Эсек’ель Фернандэс 2002
22   ПА Кевін Сенон 2001
23   Аб Лаўтара Бланка 1999
29   Нап Нарберта Брыяска 2002
36   ПА Крысціян Медына 2002
38   Аб Ааран Ансельміна 2005
39   ПА Вісентэ Таборда 2001
40   Аб Лаўтара Дзі Лолья 2004
42   Аб Лукас Бландэль 1996
49   ПА Хорман Кампусана 1996
57   Аб Марсела Вайгант 2000

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць