Бораўна (возера, басейн Астроўніцы)
Бо́раўна — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Астроўніца, за 22 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 30 км на паўднёвы захад ад Віцебска, за 1,5 км на захад ад вёскі Крупеніна.
Бораўна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,15 км |
Шырыня | 0,52 км |
Плошча | 0,34 км² |
Аб’ём | 0,00098 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,4 км |
Найбольшая глыбіня | 4,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,16 ‰ |
Празрыстасць | 1,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 3,4 км. найбольшая глыбіня дасягае 4,1 м, сярэдняя 2,9 м. Аб'ём вады ў возеры 0,98 млн. м³. Плошча вадазбору 1,9 км².
Катлавіна Бораўна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Вышыня схілаў катлавіны да 4—5 м у заходняй частцы, да 16 м у паўночнай і паўднёвай. На вышыні 3 м ад урэзу вады маецца тэраса. Берагавая лінія на поўначы звілістая, утварае заліў. Берагі нізкія, пясчаныя. Вакол возера пойма шырынёй 10—20 м. Прыбярэжная частка дна да глыбіні 2—2,5 м выслана апясчаненым ілам і пяском, глыбей — гліністым ілам, у заліве (ў паўночнай частцы возера) — сапрапелем.
Возера Бораўна эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз, карась і інш.
Каля возера знаходзіцца база адпачынку «Крупеніна»[1].
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 67. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 67. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).