Борух Залманавіч Янпольскі

Борух Залманавіч Янпольскі (10 красавіка 1898, Глухаў, Украіна — 5 снежня 1975) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1946).

Борух Залманавіч Янпольскі
Дата нараджэння 10 красавіка 1898(1898-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1975(1975-12-05) (77 гадоў)
Месца смерці
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

Скончыў студыю пры Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі (1931) і працаваў у гэтым тэатры. У 1936—1958 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. У 1960—1967 рэжысёр Белдзяржфілармоніі.

Выканаўца камедыйных і характарных роляў. Майстар эпізоду. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай формай, яркімі сцэнічнымі дэталямі ў раскрыцці характару: Батура («Партызаны» К. Крапівы), Нічыпар («Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка), Маёр («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Ігнат Буйніцкі («Шчасце паэта» В. Віткі), Аптэкар («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), маркіз Рыкарда («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Лефлеш («Скупы[ru]» Мальера), Харытонаў («Рускія людзі» К. Сіманава), Ракала («За тых, хто ў моры!» Б. Лаўранёва) і інш.

Зноскі

ЛітаратураПравіць