Браніслава Фамінічна Ніжынская
Браніслава Фамінічна Ніжынская (польск.: Bronisława Niżyńska; 8 студзеня 1891, Мінск, Расійская імперыя — 21 лютага 1972, Лос-Анджэлес, ЗША) — руская артыстка балета польскага паходжання, балетмайстар, харэограф і балетны педагог. Малодшая сястра выдатнага танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага.
Браніслава Фамінічна Ніжынская | |
---|---|
польск.: Bronislava Nijinska | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1972[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, балерына, музычны педагог, аўтар дзённіка, балетмайстар, тэатральны рэжысёр, балетны педагог |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 8 студзеня 1891 года ў Мінску. Была трэцім, малодшым дзіцем у сям’і артыстаў балета, ураджэнцаў Варшавы Томаша (ці, па-руску, Фамы) Ніжынскага і Элеаноры Берады. Бацька пачынаў у оперным тэатры ў Варшаве, а выйшаўшы ў адстаўку выступаў і ставіў танцы ў шматлікіх гарадах Расійскай імперыі. Пасля 1897 года бацькі развяліся, і маці з дзецьмі пераехала ў Пецярбург. У 1902 годзе Браніслава была прынята ў Тэатральнае вучылішча, дзе ўжо вучыўся яе брат. Сярод яе педагогаў былі Міхаіл Фокін, Мікалай Легат і Энрыка Чэкеці.
У 1908 годзе, пасля заканчэння вучылішча, Ніжынская ўвайшла ў склад балетнай трупы Марыінскага тэатра, які пакінула ў знак пратэсту ў 1911 годзе пасля звальнення Вацлава Ніжынскага з Імператарскай трупы.
З 1910 па 1913 год, як і брат, удзельнічала ў «Рускіх сезонах» Сяргея Дзягілева. На думку Ігара Стравінскага, яна была лепшым балетмайстрам Дзягілеўскай антрэпрызы, і неперасягненай танцоркай, а яе дуэт з братам — «найлепшай балетнай парай, якую толькі можна пажадаць». Пры гэтым сам Дзягілеў не жадаў даваць Браніславе галоўных роляў, бо яе характэрны скуласты твар і моцная постаць з вялікімі грудзьмі не падыходзілі для лірычных эфемерных вобразаў, якія часцей за ўсё ўвасаблялі прымы.
19 студзеня 1919 года яна адкрыла ў Кіеве «Школу рухаў Браніславы Ніжынскай», дзе сярод яе вучняў былі Серж Ліфар, які пазней стаў апошнім прэм’ерам Дзягілева, і першая расійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Ніна Папова.
У 1921 годзе Ніжынская эмігравала і зноў пачала працаваць у Дзягілева ў якасці харэографа. У 1923 годзе яна паставіла для Дзягілева паўгадзінны балет «Вяселька», які стаў пераломным пунктам у стылістычным пераходзе да новага неакласічнага балета. За некалькі гадоў супрацоўніцтва з Дзягілевым Браніслава, не спыняючы выступаць на сцэне, паставіла балеты «Байка» Ігара Стравінскага, «Спакуса пастушкі», «Лані», «Дакучныя», «Блакітны экспрэс». У 1925 годзе ў Дзягілева акрамя Мясіна з’явіўся новы малады харэограф — Джордж Баланчын, і той стаў менш мець патрэбу ў паслугах Ніжынскай. Апошняй яе працай для «Рускіх сезонаў» быў балет «Рамэа і Джульета» Канстанта Ламберта (1926).
У 1927 годзе паставіла балет «Ала і Лолій» на музыку «Скіфскай сюіты» Сяргея Пракоф’ева ў тэатры Калон у Буэнас-Айрэсе.
У 1928 годзе Ніжынская стала харэографам і педагогам навастворанай трупы Іды Рубінштэйн. У тым жа годзе паставіла для яе ў Парыжы «Балеро» Марыса Равеля. У 1932 годзе арганізавала ўласную балетную трупу.
У 1935 годзе працавала ў Галівудзе, паставіўшы танцы фей на музыку Фелікса Мендэльсона для фільма Макса Райнгарта «Сон у летнюю ноч».
У 1938 годзе пераехала ў ЗША, дзе адкрыла балетную школу і зноў занялася выкладчыцкай дзейнасцю. Пасля працягвала супрацоўнічаць з рознымі балетнымі трупамі, у тым ліку з тэатрам «Калон».
Памерла 21 лютага 1972 года ў Лос-Анджэлесе ад сардэчнага прыступу.
Сям’я
правіць- Бацька — Томаш (Фама) Лаўрэнцьевіч Ніжынскі (1862—1912) — танцоўшчык.
- Маці — Элеанора Мікалаеўна Ніжынская, дзявочае прозвішча Берада (1856—1932) — танцоўшчыца.
- Першы муж — Аляксандр Уладзіміравіч Качатоўскі (1889—1952) — танцоўшчык (1907—1911 — Вялікі тэатр), харэограф.
- Другі муж — Мікалай Мікалаевіч Сынгаеўскі (1895—1968) — танцоўшчык, менеджэр Ніжынскай.
- Дачка — Ірына Аляксандраўна Ніжынская (1913—1991) — танцорка. Нарадзілася ў Расіі, вучылася ў сваёй маці. Была з маці ўсе гады і выступала больш, чым у 20 балетных спектаклях, пастаўленых ёю. У 1939 годзе пераехала ў ЗША і адкрыла Галівудскую балетную школу (1940). Сумесна з маці ставіла балетныя спектаклі; пасля смерці маці аднаўляла яе пастаноўкі ва ўсім свеце.
- Сын — Леў Аляксандравіч Качатоўскі (1919—1935) — загінуў у аўтакатастрофе пад Парыжам, за рулём быў М. М. Сынгаеўскі. Браніслава Ніжынская і Ірына таксама пацярпелі.
Ушанаванне памяці
правіцьУ рамках святкавання 100-годдзя «Рускіх балетаў» 11 чэрвеня 2011 года ў фае варшаўскага Вялікага тэатра была ўсталявана бронзавая скульптура Вацлава і Браніславы Ніжынскіх у вобразе Фаўна і Німфы з балета «Пасляпаўдзённы адпачынак фаўна» (скульптар Генадзь Яршоў).
Сачыненні
правіць- Нижинская Б. Ранние воспоминания. — М.: Артист. Режиссёр. Театр, 1999. — Т. 1. — 352 с. — (Ballets Russes). — 2500 экз. — ISBN 5-87334-032-3.
- Нижинская Б. Ранние воспоминания. — М.: Артист. Режиссёр. Театр, 1999. — Т. 2. — 320 с. — (Ballets Russes). — 2500 экз. — ISBN 5-87334-033-1.
- «Чернота делает росчерк в душе моей» Б. Ф. Нижинская. Дневник (1919—1921); трактат «Школа и театр Движений» Публ. Л. Гарафолы и Е. Я. Суриц при участии С. А. Конаева («Школа и театр Движений»), вступ. статья Л. Гарафолы (пер. с англ. И. В. Груздевой), коммент. Е. Я. Суриц и С. А. Конаева («Школа и театр Движений»), текстол. С. В. Потемкиной // Мнемозина. Документы и факты из истории отечественного театра XX века. Вып. 6 / Ред.-сост. В. В. Иванов. М.: Индрик, 2014. — С. 297—450.
- «…всегда была преданным другом вашим и Вашего дела» Письма Б. Ф. Нижинской С. П. Дягилеву и дягилевцам. (1921—1925). Приложение. Письмо В. Ф. Нувеля С. П. Дягилеву. Публ., вступ. статья и коммент. Е. Я. Суриц, текстол. С. В. Потемкиной // Мнемозина. Документы и факты из истории отечественного театра XX века. Вып. 6 / Ред.-сост. В. В. Иванов. М.: Индрик, 2014. — С. 451—480.
- «Две любви. Записки ненужных „огорчений“» Дневники Б. Ф. Нижинской (1924—1930) / Публ., вступит. статья и коммент. А. С. Галкина // Мнемозина. Документы и факты из истории отечественного театра ХХ века. Вып. 7 / Ред.-сост. В. В. Иванов. М.: Индрик, 2019. — С. 627—706.
Зноскі
- ↑ а б Bronislava Nijinska // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bronislawa Nijinska // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Гарафола Л. Бронислава Нижинская, Парижская опера и попытка создать собственную труппу // Мнемозина. Документы и факты из истории отечественного театра ХХ века / Ред.-сост. В. В. Иванов. М.: Индрик, 2019. С. 707—740.
- Красовская В. М. Нижинская Бронислава Фоминична // Балет : энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 с.
- Eva Stachniak. The Chosen Maiden. — Doubleday Canada, 2017. — 432 p. — ISBN 978-0385678568.
- Коваленко Г. Ф. Бронислава Нижинская и Александра Экстер // «Вопросы театра». — 2014. — Вып. 3—4. — С. 293—322.
- Линник В. А. Нижинский и Нижинская // Игорь Стравинский. Диалоги. — Москва: Рипол Классик, 2013. — С. 66—73. — 454 с.
- Ромола Нижинская. Вацлав Нижинский / Пер. с англ. Н. Кролик. — М.: ТЕРРА — Книжный клуб, 2004. — 392 с., 8 с. ил.
- Схейен, Ш. Сергей Дягилев. «Русские сезоны» навсегда. — Москва: Азбука-Аттикус, 2014. — ISBN 978-5-389-12875-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браніслава Фамінічна Ніжынская