Бронзавыя лунніцы з Абідні

Бронзавыя лунніцы з Абідні — сем бронзавых лунніц IIV стст. з познезарубінецкага селішча Абідня (Быхаўскі раён). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Падвеска-лунніца з выемкавай чырвонай эмаллю.jpg
Бронзавыя лунніцы з Абідні. IIV стст.
Матэрыял бронза, эмаль
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Мінск

Лунніцы выкананы з вялікім пачуццём меры ў колеравых і прапарцыяльных суадносінах. Знойдзены ў тых жа месцах, дзе і чырвоныя пацеркі з глушонага шкла ў форме сплясканых выцягнутых прамавугольнікаў, значыць, і насілі іх разам — у складзе маністаў ці галаўнога ўбору. Аналіз хімічнага саставу эмалі на адной з лунніц[1], чырвоных пацерак і нацёкаў чырвонай шкляной масы на тыглях, выяўленых ў Абідні, паказаў, што эмалі і шкляныя пацеркі выкананы з глушонага шкла аднаго саставу, якое не можа быць аднесена ні да аднаго тыпу антычнага шкла[2]. Такія ж лунніцы, але больш складанай колеравай гамай, выяўлены на шматслойным селішчы II-IX стст. каля в. Тайманава.

АпісаннеПравіць

Лунніцы маюць форму трохвугольнікаў, у якіх верхні вугал выкарыстоўваўся ў якасці вушка. Дэкор пабудаваны на кантрасце залацістага колеру бронзы (пазней яна набыла зялёную паціну) і чырвонага колеру эмалі. Правы і левы вуглы сіметрычна ўпрыгожаны чырвонай выемчатай эмаллю ў форме кругоў, сярэдзіна — чырвонай эмаллю ў форме раўнабедранага трохвугольніка, чым яшчэ больш падкрэслівался агульная трохвугольная форма лунніцы. Ніжнія вуглы маюць круглыя завяршэнні з круглымі гнёздамі для чырвонай эмалі. У адной групы лунніц кожны вугал упрыгожаны яшчэ трыма круглымі выступамі-дыскамі, адлітымі разам з лунніцай, у адтуліны якіх працягваліся кольцы з тонкага бронзавага дроту.

У другой групе лунніц круглыя ніжнія вуглы аздоблены таксама круглымі плоскасцямі чырвоных эмалей і ўпрыгожаны трохвугольнікамі, якія падкрэсліваюць геаметрычную пабудову лунніцы. Кампазіцыя гэтых лунніц, такім чынам, пабудавана на проціпастаўленні геаметрычных і лінейнаакруглых форм і падкрэслівае акруглыя формы эмалевых аздоб.

Зноскі

  1. Поболь. О некоторых предметах
  2. Поболь. О некоторых предметах

ЛітаратураПравіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.