Брэсцкая жаночая гімназія
Брэсцкая жаночая гімназія — сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова ў Брэсце, якая існавала ў 1904—1915 гадах. Размяшчалася ў будынку па адрасе вуліца Савецкай, 29/Пушкінская, 21.
Гісторыя
правіцьЗаснавана 1 ліпеня 1904 года. Складалася з 6 асноўных і падрыхтоўчага класаў. У 1905 годзе адкрыты 7-ы, у 1907 — 8-ы дадатковы педагагічны клас. У пачатку 1911/12 навучальнага года адкрыты паралельныя 3-і і 6-ы класы. Колькасць навучэнцаў вагалася ад 400—500 у 1906—1907 да 340 у 1915. Вывучаліся руская, французская, нямецкая, польская мовы, Закон Божы, гісторыя, матэматыка, фізіка, чыстапісанне, маляванне, геаграфія, рукадзелле, славеснасць, гігіена і інш. Плата за навучанне ў падрыхтоўчым класе складала каля 60 руб. у год, у 1—7-м класах — 75 руб., у 8-м—100 руб. Дадатковая плата бралася за навучанне лацінскай мове (10 руб.), догматам іўдзейскай веры (4 руб.), танцам (4 руб. ў год). На ўтрыманне гімназіі з дзяржаўнай казны, органаў мясцовага гарадскога самакіравання і збору за навучанне выдаткоўвалася ў год (у залежнасці ад колькасці навучэнак) ад 20 да 40 тыс. руб.
Літаратура
правіць- Брэсцкая жаночая гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Памятная книжка Виленского учебного округа за 1907—08 учебный год.