Савецкая вуліца (Брэст)

Брэст
(Пасля перасылкі з Вуліца Савецкая (Брэст))

Вуліца Савецкая (раней Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Брэста. Займае важнае месца ў яго планіровачнай структуры. Бярэ пачатак з вул. Арджанікідзэ, перасякае пр. Машэрава і выходзіць на набярэжную р. Мухавец. Ад вул. Пушкінскай да пр. Машэрава з’яўляецца пешаходнай. Даўжыня вуліцы складае 1740 м.

Савецкая вуліца
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Ранейшыя назвы Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага
Паштовы індэкс 224030
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Савецкая вуліца
 
Кінатэатр «Беларусь»

Пачала фармавацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1915 годзе значная частка вуліцы была спалена. Да Другой сусветнай вайны на вуліцы размяшчаліся гарадскі магістрат, крамы, аптэкі, цырульні, 1—2-павярховыя жылыя дамы, кінатэатр «Адрыя» (цяпер «1 Мая»). У 1951—1957 гадах вуліца рэканструявана, пабудаваныя 2—3-павярховыя жылыя дамы, архітэктура якіх узбагачаюць элементы класічнай спадчыны. У 1970-я гады пабудаваны кінатэатр «Беларусь», ансамбль дзевяціпавярховых жылых дамоў з прадпрыемствамі гандлю, культурна-побытавага абслугоўвання ў першых паверхах.

 
Ліхтаршчык Брэста запальвае газавыя ліхтары

З 2009 года на адной з пешаходных зон вуліцы штодня запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары штатны ліхтаршчык у форме пятроўскіх часоў. Для гэтага ён падымаецца па лесвіцы і ўручную запальвае і гасіць у кожным ліхтары газавую лямпу. Усяго на вуліцы Савецкай усталявана 19 такіх ліхтароў[1][2].

Апісанне

правіць
 
Брацкая царква

Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць суадносіны шырыні і профілю магістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне адміністрацыйных, культурна-побытавых, гандлёвых і жылых будынкаў. Захаваліся помнікі архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў: былы гарадскі асабняк, былая мужчынская гімназія (цяпер навучальны корпус педінстытута), Брацкая царква. Тарцовай часткай на вул. Савецкую выходзіць гандлёвы цэнтр.

У 2009 годзе на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада ўзведзены помнік, прысвечаны тысячагоддзю Брэста.

Забудова

правіць

Па цотным баку

правіць
 
Дом № 64
 
Дом № 116 на скрыжаванні з пр. Машэрава
  • № 116 (пр. Машэрава № 52) — мураваны аднапавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 114 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5].   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002

Па няцотным баку

правіць
 
Дом № 13
 
Дом № 71
 
Дом № 73

Зноскі

  1. В Бресте ретро-фонари будет зажигать фонарщик в форме петровских времен (руск.). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 1 июля 2009.
  2. Юрий Рубашевский.. Тепло и свет «живого» фонаря (руск.). Вечерний Брест (29 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 12 кастрычніка 2015.
  3. А. А. Андреюк. Крапивной Евгений Петрович
  4. Казаков Владимир Нахимович
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Брэст. Жылыя дамы. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць