Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка»

Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка» — прадпрыемства ў Брэсце, размешчанае па адрасе вул. Савецкая, 2/1

Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1897
Ключавыя постаці Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі (генеральны дырэктар)
Прадукцыя алкагольныя напоі
Сайт brestvodka.com (руск.)(кіт.)(англ.)(бел.)

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1897 годзе, з 1928 года Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод, з 2001 рэспубліканскае вытворчае УП з сучаснай назвай у складзе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Філіялы: Івацэвіцкі спіртзавод (г. Івацэвічы; выпускае спірт-сырэц), Бродніцкі крухмальны завод (д. Бродніца Іванаўскага раёна; выпускае спірт-рэктыфікат, сухі бульбяны крухмал). Прадпрыемства выпускае 54 найменні (2005): гарэлкі (у т.л. на натуральных бярозавых, кляновых соках, вінаградным сіропе), настойкі горкія і салодкія, брэндзі, лікёры дэсертныя і эмульсійныя, бальзамы. Вытворчая магутнасць па выпуску гарэлкі і лікёра-гарэлкавых вырабаў 1,5 млн дол. Экспарт у Расію, ЗША, Латвію, Польшчу, Турцыю, Чэхію.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць