Будзіслава

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Будзі́слава[1] (трансліт.: Budzislava, руск.: Будислово) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета. За 25 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Будзіслава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212837011
Будзіслава на карце Беларусі ±
Будзіслава (Беларусь)
Будзіслава
Будзіслава (Віцебская вобласць)
Будзіслава

Гісторыя

правіць

У пачатку 18 стагоддзя вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Курына ва ўладанні Юдзіцкай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. У сярэдзіне жніўня 1943 года вёску акружылі нямецкія карныя атрады і выгналі ўсіх жыхароў у «Пяты полк»[2].

Насельніцтва

правіць
  • 5 двароў, 33 жыхары (1785)
  • 16 двароў, 63 жыхары (1848)
  • 7 гаспадарак, 16 жыхароў (2018)

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Дымілі трубы крэматорыя (З успамінаў А. Р. Купрэенкі) / Запісала В. Ц. Кухарава // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 232. — ISBN 985-02-0647-0.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць