Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта

(Пасля перасылкі з Будынак абкама КПБ (Магілёў))

Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па адрасе вуліца Першамайская, 32. Адміністрацыйны будынак — прыклад савецкай архітэктуры 1970-х гадоў.

Славутасць
Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
53°54′17″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктар Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка і Юрый Васілевіч Шпіт
Дата пабудовы 1973 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў 1973 г. з цэглы як будынак абкама КПБ (архіт. А. Кучарэнка, Ю. Шпіт).

Архітэктура

правіць

Актыўна фарміруе забудову вул. Першамайскай. Размешчаны за 60 м ад лініі забудовы, што стварае невялікую плошчу перад будынкам. Сіметрычная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з асноўнага 8-павярховага прамавугольнага ў плане корпуса, галоўным фасадам арыентаванага на вул. Першамайскую, і 2-павярховага прамавугольнага ў плане корпуса залы пасяджэнняў (на 400 месцаў), зблакіраваных Т-падобна з боку дваровага фасада. Асноўным архітэктурным матывам галоўнага фасада з’яўляюцца пілоны на ўсю вышыню будынка: у цэнтральнай частцы фасада масіўныя (да 1,2 м), па бакавых — больш тонкія, і спараныя прамавугольныя аконныя праёмы. Галоўны ўваход вырашаны 3 манументальнымі парталамі, што падкрэслівае грамадскі характар будынка. Паверхня цокальнага паверху і 3-частковы партал абліцаваны чорным паліраваным гранітам. Аб’ём залы пасяджэнняў вырашаны ў лаканічных формах. У інтэр'еры (вестыбюль, зала пасяджэнняў) выкарыстаны граніт, мармур.

У аснову планіровачнай структуры будынка пакладзена калідорная сістэма з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў. У цэнтры кожнага паверха — хол. У 2-павярховым корпусе на першым паверсе знаходзіцца вестыбюль, гардэроб, сталовая, на другім — зала пасяджэнняў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць