Будынак былой ваеннай установы (Мсціслаў)
Славутасць | |
Будынак былой ваеннай установы | |
54°01′08,72″ пн. ш. 31°43′41,48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мсціслаў |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус | ![]() |
Будынак былой ваеннай установы — будынак у горадзе Мсціслаў Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Пралетарская, 51. Пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Цяпер тут адміністрацыйная ўстанова. Помнік эклектычнай архітэктуры.
АрхітэктураПравіць
Двухпавярховы будынак несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, на высокім цокалі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Фасады будынка падзелены карнізамі на 3 часткі. Вонкавыя сцены цокальнага і першага паверхаў гарызантальна руставаны. Вокны цокальнага паверха лучковыя, першага — паўцыркульныя, у некаторых месцах чаргуюцца з нішамі. Сцены трэцяга паверха гладкія, члянёны лучковымi аконнымі праёмамі без ліштваў. Па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Цэнтральны ўваход вылучаны высокім мураваным ганкам. Унутраная прастора мае анфіладную сістэму планіpoўкі.
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх