Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск)
Будынак былой духоўнай кансісторыі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе праспект Незалежнасці, 24, на рагу з Чырвонаармейскай вуліцай (№ 1). Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму[1].
Славутасць | |
Будынак духоўнай кансісторыі | |
---|---|
53°54′09″ пн. ш. 27°33′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1864 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000172 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудынак пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя[1] (паводле некаторых звестак — у 1864 годзе[2]) у складзе комплексу архірэйскага падворка для размяшчэння кансісторыі, а таксама пакояў мінскага епархіяльнага архітэктара[1]. Кансісторыя дзейнічала да 1924 года[2]. У савецкі перыяд у будынку размяшчаўся музей гісторыі войскаў Беларускай ваеннай акругі[1]. У 2004 годзе ў будынку адкрыты Інстытут тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
Архітэктура
правіцьБудынак невялікі, кампактны, Г-падобны ў плане. Першапачаткова быў двухпавярховы, сцены першага паверха руставаныя, другога — гладкія, вокны прамавугольныя. Пазней надбудаваны трэці паверх. Сцены фасадаў расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія на трэцім паверсе дэкарыраваны простымі сандрыкамі. Сцены двух першых паверхаў руставаныя і аддзеленыя ад трэцяга шырокім карнізным поясам. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка змешанага калідорна-анфіладнага тыпу. Першы і другі паверхі маюць цыліндрычныя і крыжовыя скляпенні, трэці — плоскія[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д 158о. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ а б в Будынак духоўнай кансісторыі ў Мінску . vetliva. Гід па Беларусі. Праверана 4 лютага 2019.
Літаратура
правіць- 158о. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск)
- Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск) на сайце «Архіварта»