Будынкі вайсковага шпіталя (Мінск)
Буды́нкі вайско́вага шпіталя́ — збудаванні першай паловы XIX стагоддзя ў Мінску, помнікі архітэктуры класіцызму. Месцяцца па вуліцы Фрунзэ, 19 (гістарычная назва вуліцы — Шпітальная).
Славутасць | |
Будынкі вайсковага шпіталя | |
---|---|
![]() 2019 г. | |
53°54′12″ пн. ш. 27°34′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч |
Дата заснавання | 1840 |
Гісторыя Правіць
Збудаваныя ў 1840 годзе, архітэктар — Казімір Хршчановіч. Першапачаткова ў комплекс уваходзілі лячэбны корпус, 2 флігелі і гаспадарчыя пабудовы. Асаблівае значэнне будынак меў у часе Крымскай (1853—1856), Руска-турэцкай (1877—1878) і Першай сусветнай войнаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размешчаныя казармы кавалерыйскага палка Чырвонай арміі. У часе Другой сусветнай вайны тут месціўся нямецкі лазарэт. Пасля вайны ў будынках размясціўся штаб тылу Беларускай вайсковай акругі і ваенны суд[1].
У 2003 годзе будынак Міністэрства абароны перадалі Нацыянальнаму гістарычнаму музею, які паспеў на некалькі гадоў размясціць тут чатыры калекцыі з музейных фондаў, аднак у 2008 годзе пасля значнай рэстаўрацыі будынкі былі перададзеныя Следчаму камітэту[1].
Архітэктура Правіць
Лячэбны корпус ёсць трохпавярховым П-падобным у плане будынкам. Сіметрычны паводле кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены карнізным поясам на 2 ярусы і завершаны шчытом. Рытм фасадаў стваралі прамавугольныя паўцыркульныя аконныя праёмы з простымі ліштвамі. Першапачатковая планіроўка калідорная.
Флігелі размешчаныя абапал лячэбнага корпуса. Двухпавярховыя прамавугольныя ў плане аб’ёмы. Галоўныя фасады завершаныя трохвугольнымі франтонамі.
У 1940-я гады будынкі комплексу рэканструяваныя (архітэктар Валянцін Гусеў). Галоўны фасад лячэбнага корпуса і бакавыя фасады флігеляў аформленыя калоннымі порцікамі. Змененая планіроўка. З паўночнага ўсходу дабудаваны новы аб’ём. Бакавыя флігелі аб’яднаныя з цэнтральным корпусам двухпавярховымі ўстаўкамі.
Галерэя Правіць
- На старых здымках
-
1870-я
-
Вуліца Шпітальная і вайсковы шпіталь. Пач. XX ст.
-
Пач. XX ст.
Зноскі
- ↑ а б Здание следственного комитета Беларуси (руск.). planetabelarus.by. Архівавана з першакрыніцы 9-1-2020. Праверана 9-1-2020.
Літаратура Правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8. С. 207
Спасылкі Правіць
- Будынкі вайсковага шпіталя (Мінск) на сайце «Архіварта»