Бурлеска (фр.: burlesque ад італ.: burlesco — жартоўны).

  • Бурлеска ў літаратуры — жанр камічнай, парадыйнай паэзіі. Камічны эфект y бурлеска дасягаецца ў адным выпадку неадпаведнасцю, рэзкім кантрастам паміж узвышанай тэмай і яе падкрэслена будзённым вырашэннем (травесційная), y другім — неадпаведнасцю паміж «нізкай», трывіяльнай тэмай і ўзвышанай, «кніжнай» мовай (іраікамічная).
  • У музыцы, п’еса жартоўнага, часам грубавата-камічнага або капрызнага характару, звычайна хуткага тэмпу, свабоднай будовы. Блізкая да капрычыа і гумарэскі. Найбольш пашырана ў XVII—XVIII стст., пазней знікла з кампазітарскай практыкі, адрадзілася на мяжы XIX—XX стст. Як самастойная п’еса або як частка цыклічнага твора сустракаецца ў музыцы для клавішных (І. С. Бах, Ф. Куперэн, Р. Шуман, Р. Штраус, Б. Бартак), радзей для струнных (Дз. Шастаковіч) інструментаў. З беларускіх кампазітараў бурлеска пісалі Я. Дзягцярык, Э. Тырманд, Л. Шлег і інш.
  • Паняцце «Бурлеска» абазначае таксама разнавіднасць камічнай оперы, блізкай да вадэвіля.

Літаратура правіць