Гумарэска (музыка)
Гумарэ́ска (ням.: Humoreske ад англ.: Humour — гумар) — музычны твор гумарыстычнага або жартаўлівага характару, блізкі да скерца .
Гісторыя
правіцьПершую гумарэску стварыў Р. Шуман (для фартэпіяна, 1839).
Гумарэска складаецца з шэрагу лірычных і скерцозных эпізодаў, спалучае летуценнасць з жартам. Пазней паявіліся гумарэскі рознага вобразнага вырашэння: жанрава-бытавога, скерцозна-танцавальнага, лірычнага, гратэскавага (блізкага да бурлескі і капрычыа ), салоннага характару. Вядомы гумарэскі для аркестра (Э. Хумпердынк), для 4-галосага мужчынскага хору a capella (К. Лёве ).
У беларускай музыцы значнае пашырэнне жанру гумарэскі звязана, верагодна, з вялікім развіццём жартоўных песень і прыпевак да танцаў у нацыянальным фальклоры. У прафесійнай музыцы вядомы гумарэскі для розных інструментаў, для аркестра, у фіналах сюітных цыклаў Л. Абеліёвіча, М. Аладава, У. Алоўнікава, Г. Вагнера, В. Войціка, Я. Глебава, Я. Дзягцярыка, С. Картэса, П. Падкавырава, Р. Суруса, А. Туранкова, У. Чараднічэнкі, Л. Шлег і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).