Леў Майсеевіч Абеліёвіч
Леў Майсеевіч Абеліёвіч (6 студзеня 1912, Вільня — 3 снежня 1985, Мінск) — беларускі савецкі кампазітар. Вучань В. А. Залатарова і М. Я. Мяскоўскага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Беларусі і Расіі.
Леў Майсеевіч Абеліёвіч | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1985 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | СССР |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1935—1939 гадах вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, у 1941 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Сярод яго студэнцкіх работ — рамансы, фартэпіянныя творы, Уверцюра для сімфанічнага аркестра. 3 1944 года Л. Абеліёвіч жыў у Маскве. Тут на працягу двух гадоў ён удасканальваў сваё майстэрства пад кіраўніцтвам Мікалая Мяскоўскага. Вынікам напружанай працы з'явіліся санаты для фартэпіяна, скрыпкі і фартэпіяна, габоя і фартэпіяна, Сюіта для двух фартэпіяна, рамансы, песні. Ён таксама напісаў п'есы для скрыпкі, якія атрымалі высокую ацэнку Д. Ойстраха[2]. У гэтых творах адчуваецца пошук свайго стылю, форм праламлення фальклору. Найбольш ярка стыль кампазітара выяўляецца ў Першай фартэпіяннай санаце.
Прыехаўшы ў 1951 г. у Беларусь, Л. Абеліёвіч стварыў арыгінальныя рамансы на вершы М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Танка, Р. Бёрнса, Ф. Цютчава і інш. Не перапынялася праца і ў жанры песні. У 1950-я гады было напісана Фартэпіяннае трыа, у якім выступаюць характэрныя для Л. Абеліёвіча рысы інтанацыйнага ладу, гарманічнай мовы і фактуры. Тады ж былі напісаныя цыклы рамансаў на вершы М. Багдановіча і Ф. Цютчава, і аркестравыя творы «Беларуская уверцюра», «Сімфанічныя карціны» і «Гераічная паэма», якія сталіся важнымі крокамі на шляху да галоўнага жанра — сімфоніі. Але да яе ён прыйшоў ужо сталым майстрам, напярэдадні свайго пяцідзесяцігоддзя.
У 1960-я гады кампазітар напісаў чатыры сімфоніі. Найбольшым поспехам карысталася Другая сімфонія — усхваляваны ўспамін пра вайну, пра страшэнную трагедыю чалавецтва. У сярэдзіне 60-ых гадоў з'яўляецца першы сшытак цыкла фартэпіянных п'ес «Фрэскі», змест якога мае грамадзянскую накіраванасць. Кампазіцыйны прынцып пабудовы цыкла выяўлены ў назве, запазычанай з жывапісу. Твор не мае сюжэтнага развіцця і ўяўляе сабой паслядоўнасць кантрастных музычных партрэтаў і карцін: «Уцякач», «Журботная гадзіна», «Шэсце», «Рэквіем» і інш.
Творчасць Л. Абеліёвіча 1970-х гадоў звязана галоўным чынам з жанрамі інструментальнай і вакальнай музыкі. Разам з інструментальнымі мініяцюрамі напісаны санаты (для кларнета, для фартэпіяна), другі сшытак цыкла фартэпіянных п'ес «Фрэскі», а таксама Фартэпіянны канцэрт. Шмат увагі надаваў Л. Абеліёвіч і жанру раманса, дзе паступова фарміравалася вакальная стылістыка кампазітара. У рамансах шырока выкарыстоўваюцца такія выразныя сродкі, як «педальныя» арганныя пункты, каларытныя гарманічныя фарбы, выразныя, шырока распеўныя мелодыі або размоўна-дэкламацыйныя структуры, разнастайныя метрарытмічныя малюнкі, разгорнутае суправаджэнне з выяўленчымі момантамі. 3 вялікім майстэрствам кампазітар падпарадкаваў усе гэтыя сродкі дакладнай мастацка-рэалістычнай задуме. У ліку найбольш яскравых — вакальныя цыклы «Военные баллады» і «Партызанскія балады», дзе доўжыцца вядучая тэма творчасці кампазітара, а ў стылістыцы — традыцыі рускай і заход-нееўрапейскай вакальнай лірыкі.
Характэрнай асаблівасцю творчасці Л. Абеліёвіча 1980-х гадоў стала паглыбленне ў сферу вакальнай лірыкі: ён працаваў над другім сшыткам рамансаў на вершы Ф. Цютчава, паэзіяй якога захапляўся на працягу ўсяго жыцця.
Памёр 8 снежня 1985 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3].
Творчасць
правіцьАўтар 4 сімфоній (1962-83), канцэрта для фартэпіяна з аркестрам (1979), фартэпіяннага цыкла «Фрэскі», вакаліза памяці Д. Шастаковіча, вакальных цыклаў, хораў, песень, рамансаў, музыкі да радыёспектакля і інш. Пісаў музыку на вершы Я. Коласа, М. Танка, А. Міцкевіча, М. Багдановіча, Ф. І. Цютчава, Р. Бёрнса, А. Астрэйкі, У. М. Дубоўкі[1].
Аркестравая музыка
правіцьДля сімфаніннага аркестра:
- Сімфоніі: № 1 (1962), № 2 (1964), № 3 (1967), № 4 «Віцебская» (1970, 2-ая рэд. 1982);
- Уверцюры: № 1 (1941), № 2 «Беларуская» (1955, 2-ая рэд. 1968), Уверцюра (1963), Уверцюра (1967);
- Беларуская рапсодыя (1954),
- Гераічная паэма (1957),
- Сімфанічныя карціны (Уверцюра, Накцюрн, Танец, 1958).
- Канцэрт для ф-на з аркестрам (1977).
- Вакаліз для голасу з аркестрам (1976).
Для эстраднага аркестра:
- Уверцюра, Інтэрмецца, Канцэртны вальс (1960).
- Арыя для скрыпкі і камернага аркестра (1973).
Камерна-інструментальная музыка
правіць- Струнны квартэт № 1 (1947),
- Фартэпіяннае трыо (1955),
- Уверцюра для секстэта домраў (1952).
Для фартэпіяна:
- Першая саната (1944),
- Другая саната (1945),
- Санаты № 1 (1953), № 2 (1957, 2-ая рэд. 1979), № 3 (1960—1970);
- Цыкл п'ес «Фрэскі» (першы сшытак, 1965, другі сшытак, 1972),
- Цыкл п'ес (1977),
- Варыяцыі (1939),
- Дзве полі-фанічныя п'есы на беларускія народныя тэмы для ф-на ў чатыры рукі (1950),
- Дзесяць дзіцячых п'ес (1950),
- Дзве п'есы (Канцона, Экспромт, 1976),
- Чатыры п'есы («У прыцемках», «Скамарохі», Інтэрмецца, «Мяцеліца», 1970),
- Тры канцэртныя эцюды (1981).
- Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для двух ф-на (1950).
Для скрыпкі і фартэпіяна:
- Санаты: № 1 (1940, 2-ая рэд. 1960), № 2 (1946, 2-ая рэд. 1961), № 3 (1948, 2-ая рэд. 1969), № 4 (1950, 2-ая рэд. 1958);
- Эцюд-карціна,
- «Калыханка»,
- «Разважанні»,
- Два танцы (1950),
- Гумарэска, Інтэрмецца, Танец (1940—1950),
- Арыя, Накцюрн (1964).
Для кларнета і фартэпіяна:
- Саната (1972),
- Інтэрмецца (1960—1970).
Для цымбалаў і фартэпіяна:
- Дваццаць прэлюдый (1949),
- Саната (1966).
Для ксілафона і фартэпіяна:
- Інтэрмецца, Танец (1964).
- Саната для габоя і ф-на (1950),
- п'есы для духавых інструментаў (1960—1970).
Вакальная музыка
правіцьДля хору без суправаджэння:
- «Ой, не гніце, ветры», «Песня волі» (па матывах М. Танка, 1957),
- «Над Нараччу» (сл. А. Бачылы, 1958),
- «На новай зямлі» (сл. Я. Коласа, 1958),
- «Цішыня» (сл. А. Бачылы, 1975);
- апрацоўкі народных песень.
Для голасу з суправаджэннем: Цыклы:
- «Военные баллады» (сл. С. Яўсеевай, С. Віленскага і ўласныя, 1974),
- «Партызанскія балады» (сл. А. Астрэйкі, М. Танка, У. Дубоўкі, 1978),
- «Рамансы на вершы Ф. Цютчава» (першы сшытак: «После грозы», «Смотри, как роща зеленеет», «Дитя», «Осень», «В пути», «Как ни тяжел последннй час», «Зной», «Любовь», «В небе тают облака», «Счастлив, кто посетил сей мир», 1958; другі сшытак: «Четверостишие», «Мольба», «Как ни дышит полдень знойный», «Как над горячею золой», «Еще томлюсь тоской желаний», «Я знал ее еще тогда», «Последняя любовь», «День вечереет», «Потрясение», «Мгновение жизни», 1983);
Рамансы:
- «Коваль», «Колыбельная» (сл. польскіх паэтаў, 1938),
- «Ноч», «На новай зямлі», «Дзень добры вам, лясы і далі» (сл. Я. Коласа, 1952),
- «На палях», «Юнацтва» (сл. А. Бачылы, 1952),
- «Днём прыгожым», «Успамін» (сл. М. Танка, 1952),
- «За жытнім полем», «Было — вакол квітнеў тут дол», «Любоў», «Песня дзяўчыны», «Пацалунак» (сл. Р. Бёрнса, пер. А. Бачылы, 1953),
- «Над магілай», «Ты быў, як месяц, адзінокі», «Завіруха», «Вечнасць», «Зімовы вечар» (сл. М. Багдановіча, 1956),
- «Пловец» (сл. А. Міцкевіча, 1957),
- «Ручей» (сл. А. Русака, 1963),
- «Возвращение» (сл. К. Клёнава, 1963),
- «Балада аб партызане», «Курганы» (сл. У. Дубоўкі, 1963),
- «Вандроўнікі», «Калыханка» (сл. Я. Коласа, 1972),
- «Хорал», «Поэзия» (сл. Ф. Цютчава, 1972),
- «Стану песняй», «Парыў», «У няволі» (сл. А. Пашкевіч, 1976),
- шэсць рамансаў на вершы А. Пушкіна (1977),
- пяць рамансаў на вершы А. Пушкіна (1978),
- «Сумерки», «Вечер мглистый» (сл. Ф. Цютчава, 1981);
- Паэма для голасу з ф-на (1979).
Песні:
- «Ходзіць хлопец», «Юнацкая песня», «Тры сасны», «Стогне ў полі завіруха», «Слово о неизвестном солдате», «Солдатская пилотка» (сл. М. Алтухова);
- «Працоўная» (сл. А. Астрэйкі);
- «Песня міру» (сл. П. Барэйкі);
- «Песня аб Леніне» (сл. А. Бачылы);
- «Песня млынара» (сл. П. Броўкі);
- «Заздраўная», «Калыханка» (сл. А. Вялюгіна);
- «Песня аб партыі» (сл. Н. Гілевіча);
- «Зараначкі» (сл. К. Клёнава);
- «Мінскія сосны», «Радзімая старонка», «Мая бярозка», «Мы — трактаразаводцы», «Мяцеліца» (сл. А. Русака);
- «Святочны вальс», «Дарожная», «Песня аб Леніне» (сл. А. Ставера);
- «Звезды над Минском», «Беларусь мая» (сл. М. Ясеня).
Прыкладная музыка
правіцьДа драматычных спектакляў:
- «Каштанка» (1952).
- «Канёк-Гарбунок» (П. Яршоў, 1953).
- «Лясун» (М. Алтухоў, 1961).
- «Гербовая печать» (1961).
- «Цвёрды арэшак» (М. Алтухоў, 1964).
Да радыёпастановак:
- «Пунсовыя ветразі» (1953).
- «Машанька і гарошынка» (1953).
- «Сказ пра газ» (Я. Пярмяк, 1961).
Да тэлефільмаў:
- «Старый челн».
- «Пятёрка отважных» (1970).
- «Хатынь».
Зноскі
- ↑ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. I. Кампазітары Беларусі. — Мн: Беларусь, 1997. — С. 16-21
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
правіць- Абеліёвіч Леў Майсеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Абеліёвіч Леў Майсеевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Калеснікава Н. А. Леў Абеліёвіч. — Мінск, 1970.
- Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. I. Кампазітары Беларусі. — Мн: Беларусь, 1997. — С. 16—21.