Буёўскаевозера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мошна, за 2 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Лёзна.

Буёўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 174,6 м
Даўжыня 2,65 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,72 км²
Аб’ём 0,00446 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,84 км
Найбольшая глыбіня 13 м
Сярэдняя глыбіня 6,2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,28 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Буёўскае (Беларусь)
Буёўскае
Буёўскае
Буёўскае (Віцебская вобласць)
Буёўскае
Буёўскае
Map

Плошча паверхні Буёўскага возера 0,72 км². Даўжыня 2,65 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 5,84 км. Найбольшая глыбіня 13 м, сярэдняя 6,2 м. Плошча вадазбору 9,4 км². Аб'ём вады ў возеры 4,46 млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход, лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на поўначы возера да 10 м. Берагі вышынёй да 0,6 м, пясчаныя. Заходнія і ўсходнія берагі сплавінныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Дно возера карытападобнай формы. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчаная. Астатняя частка дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,2 м і да адлегласці 5—20 (на поўначы да 50) метраў. З Буёўскага возера выцякае ручай у раку Мошна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.

Уздоўж паўднёвага берага возера пралягае аўтамабільная дарога Н2910.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Рачэўскі А. М. Буёўскае возера // Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)