Бэла Амаўна Масумян
Бэла Амаўна Масумян (15 верасня 1937, Паўлаград, Днепрапятроўская вобласць, УССР — 8 снежня 2020, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968). Народная артыстка Беларусі (1995).
Бэла Амаўна Масумян | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 2020 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 15 верасня 1937 года ў Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці УССР у сям’і ваеннага лётчыка-выпрабавальніка Амо Тыгранавіча Масумяна (1912—1985) і Мар’яны Віктараўны Сакалоўскай (1915—2012).
У 1961 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс Д. А. Арлова).
З 1961 года — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, у якім служыла амаль 60 гадоў.
На тэатральнай сцэне выканала больш за 100 роляў. У кіно, калі не лічыць фільмаў-спектакляў, знялася толькі аднойчы — у 1963 годзе, выканаўшы галоўную ролю ў навэле кінаальманаха «Чацвера ў адной шкуры» знятай на кінастудыі «Арменфільм».
Памерла 8 снежня 2020 года ў Мінску[1]. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды правіць
- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968),
- Народная артыстка Беларусі (1995),
- медаль Францыска Скарыны (2007),
- медаль Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва» (2011).
Зноскі правіць