Бягонія (Begonia) — род кветкавых раслін сямейства бягоніевых.
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам або клубнем, рэдка кусты або ліяны. Лісце звычайна простае, асіметрычнае, на чаранках. Кветкі розных памераў і афарбоўкі, звычайна яркія, аднаполыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.
Род уключае каля 1600[3] відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Шмат відаў вырошчваюць у аранжарэях, цяпліцах, пакаёвай культуры.
Дэкаратыўныя расліны. Адрозніваюць кустовыя, клубневыя і лісцевыя бягоніі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Begonia(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (22 чэрвеня 2013). Праверана 13 снежня 2019.