Льежскае біскупства

(Пасля перасылкі з Біскупства Льеж)

Льежскае біскупства ці Княства-біскупства Льеж (фр.: Principauté de Liège, валон.: Principåté d' Lidje, нідэрл.: prinsbisdom Luik) — сярэднявечная дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі ў т.з. Ніжніх краінах на тэрыторыі сучаснай Бельгіі. Біскупства ўзначальвалася князем-біскупам Льежа. Яго тэрыторыя ўключала большую частку сучасных бельгійскіх правінцый Льеж і Лімбург, а таксама эксклавы ў іншых раёнах Бельгіі і Нідэрландаў. Сталіцай біскупства быў горад Льеж.

дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі
Княства-біскупства Льеж
фр.: Principauté de Liège, валон.: Principåté d' Lidje
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Льежскае біскупства ў 1350 годзе
Льежскае біскупства ў 1350 годзе
< 
< 
< 
 >
980 — 1795

Сталіца Льеж
Мова(ы) французская, нідэрландская, нямецкая, валонская
Афіцыйная мова французская
Рэлігія каталіцтва
Форма кіравання выбарная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біскуп Льежа набыў свецкую ўладу над графствам Юі ў X стагоддзі. Біскупства пашырылася за кошт Буёна ў 1096 годзе (пасля чаго біскупы Льежскія сталі зваць сябе яшчэ і «герцагамі Бульёнскімі», хоць насамрэч гэта тэрыторыя не была герцагствам ці графствам; яна была саступлена Францыі ў 1678 годзе), графствы Лаон у 1366 і Горн у 1568.

Біскупства не ўваходзіла ні ў склад Рэспублікі Злучаных правінцый, ні ў Паўднёвыя Нідэрланды, але на яго палітыку моцны ўплыў аказвалі герцагі Бургундыі, а, пазней, — Габсбургі.

Біскупства было анексавана Францыяй у 1795 годзе.

Горад Маастрыхт знаходзіўся пад сумесным кіраваннем князя-біскупа і герцага Брабанта, пазней — Генеральных штатаў Нідэрландаў.

Гл. таксама

правіць