Бітва за Кіеў (2022)

Бітва за Кіеў — баявыя сутыкненні паміж Узброенымі Сіламі Украіны з аднаго боку і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі з другога боку за кантроль над Кіевам. Бітва скончылася фактычнай перамогай Украіны і адводам расійскіх войскаў ад Кіева і з Кіеўскай вобласці.

Бітва за Кіеў
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Battle of Kyiv (2022).svg
Дата 25 лютага2 красавіка 2022
Месца Кіеў, Кіеўская вобласць, Украіна
Вынік адступленне расійскіх войск
Праціўнікі
Сцяг Украіны Украіна Сцяг Расіі Расія
Сілы бакоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход баявых дзеянняўПравіць

 
Дом № 6А на праспекце Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве пасля абстрэлу раніцай 26 лютага.

Баі ў Кіеве пачаліся 25 лютага з пранікнення расійскай дыверсійна-разведвальнай групы ў Абалонскі раён[1]. 26 лютага ў жылы дом на праспекце Лабаноўскага трапіла ракета.

1 сакавіка расійскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары па кіеўскай тэлевежы. Пасля ўдару тэлеканалы на пэўны час спынілі вяшчанне, загінула 5 чалавек[2].

Па дадзеных брытанскай разведкі, расійскі наступ на Кіеў за першыя дні сакавіка з-за лагістычных складанасцяў не меў поспехаў[3]. Калона расійскай бранятэхнікі расцягнулася на дзясяткі кіламетраў, бензавозы не маглі дабрацца да галавы калоны, бо аб’язджаць па палях было небяспечна. Наступленне было паралізавана[4].

29 сакавіка міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што расійскае войска можа спыніць баявыя дзеянні ў кірунку Кіева і іншых гарадоў, засяродзіўшыся на Данбасе[5]. 30 сакавіка афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны РФ заявіў, расійскае войска выканала свае задачы на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках і вядзе планавую перагрупоўку[6]. 2 красавіка Міністэрства абароны Украіны паведаміла аб тым, што Кіеўская вобласць цалкам вызвалена[7].

Забойствы цывільнага насельніцтваПравіць

Расійскія войскі з пачатку красавіка адступілі з Кіеўскай вобласці. Калі Украіна пачала аднаўляць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, на іх было зафіксавана масавае знішчэнне мірнага насельніцтва. У першую чаргу гаворка ідзе пра Бучу, дзе, паводле папярэдніх ацэнак, загінулі не менш за 400 грамадзян. Агулам у Кіеўскай вобласці да восені знайшлі целы больш як 1200 забітых цывільных асоб.

Журналісты агенцтва Associated Press і праграмы Frontline прыйшлі да высновы, што жорсткае катаванне і забойствы мірных жыхароў прыгарадаў Кіева ў першыя дні вайны былі не ініцыятывай шараговых расійскіх салдатаў, а стратэгіяй іх камандавання на задушэнне супраціву «нацыяналістаў»[8].

Зноскі

СпасылкіПравіць