Бітва на Судоме — бітва паміж войскам Яраслава Уладзіміравіча і войскам Брачыслава І Ізяславіча, якая адбылася ў 1021 годзе на рацэ Судоме.

Бітва на Судоме
Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу
Дата 1021
Месца Рака Судома, Наўгародская зямля
Вынік Перамога Яраслава
Праціўнікі
Полацкае княства Кіеўская Русь
Камандуючыя
Брачыслаў Ізяславіч Яраслаў Уладзіміравіч

Гісторыя канфлікта правіць

Паход на Ноўгарад правіць

 
Аркуш «Аповесці мінулых часоў» пра падзеі 1020/21 г. (унізе). Радзівілаўскі летапіс, XV ст.

У 1020 годзе, паводле ісландскай «Сагі аб Эймундзе», Яраслаў замацаваўся ўжо на кіеўскім стальцы і запатрабаваў ад Брачыслава перадачы памежных воласцей. Брачыслаў, па радзе Эймунда Хрынгсана, кіраўніка варажскай дружыны на службе ў Полацку, не чакаючы нападу Яраслава, пайшоў на Ноўгарад, разрабаваў горад і вывеў у Полацк шмат палонных.

Адносна таго, што адбылося далей, у крыніцах даюцца розныя звесткі. Паводле «Аповесці мінулых часоў» (XII ст.), Брачыслаў разрабаваў Ноўгарад і з палоннымі вярнуўся ў Полацк, а ўжо потым Яраслаў сустрэў Брачыслава на шляху з Ноўгарада на рацэ Судаміры[1] (прытым трапіў туды з Кіева за 7 дзён), разбіў у бітве, адабраў здабычу:

В лѣт̑ . ҂s҃ . ф҃ . к҃ѳ . [6529[2] (1021)] Приде Брѧчиславъ сн҃ъ Изѧславль . внукъ Володимърь на Новъгородъ . и заӕ Новъгородъ . и поимъ Новгородцѣ и имѣньє ихъ . поиде Полотьску ѡпѧть . и пришедшю єму к Судомири рѣцѣ . и Ӕрославъ ис Къıєва въ . з҃ . днь . Постиже и ту . и побѣди Ӕрославъ Брѧчислава . и Новгородцѣ вороти Новугороду . а Брѧчиславъ бѣжа Полотьску ❙ (Ст.-рус.)

— «Аповесць мінулых часоў». (У Лаўрэнцьеўскім летапісе XIV ст.[3])

Падрыхтоўка да бітвы правіць

Палачане на чале з Брачыславам і варагі-найміты на чале з Эймундам сталі лагерам каля ракі Судомы, зразумеўшы, што ад Яраслава ім ужо не уцячы. Лагер атачылі частаколам і ваўчынымі ямамі, гэтак жа ўсталявалі дазоры.

Бітва правіць

Яраслаў Уладзіміравіч прывёў свае войскі да лагера і тут жа пачаў штурмаваць. Некалькі разоў, без перапынку, ён кідаў сваіх воінаў на прыступ, але лагер ён так і не ўзяў. Адбіўшы некалькі штурмаў, Брачыслаў вывеў сваё войска з лагера і напаў на Яраслава, стаў яго адцясняць. Варагі заспявалі пераможную песню, а палачане гучна закрычалі — яны былі ўпэўненыя, што хутка перамога, але, як высветлілася пазней, рана. Па Судоме прыплылі пскоўскія войскі на чале з Судзіславам Уладзіміравічам. Брячыслаў адступіў у свой лагер разам з Эймундам. Аднак на гэтым бітва спынілась. Под вечар Яраслаў паклікаў Брачыслава на беседу. Пасля гэтай гутаркі Брачыславу далі сысці і ён сышоў у Полацк, пакінуўшы здабычу і палонных. Там ён развітаўся з Эймундам і яго ваярамі.

Вынікі правіць

Пасля гэтых падзей, паводле Наўгародскага IV летапісу, была заключана мірная дамова і Яраслаў аддаў Брачыславу Віцебск і Усвят, якія ў сувязі з гэтым упершыню згадваюцца ў летапісе — Віцебск (ст.-рус. Видбеск) і Усвят (ст.-рус. Въсвячь, зараз у Пскоўскай вобл., Расія).

Зноскі

  1. Атаясамліваецца з р. Судома, Пскоўская вобласць, Расія.
  2. Летазлічэнне «ад стварэння свету».
  3. ПСРЛ. — Т. 1. Лаврентьевская летопись. — Ленинград, 1926. — Арк. 49—50. (руск.)

Спасылкі правіць