Судзіслаў Уладзіміравіч

Судзіслаў Уладзіміравіч (пам. 1063) -- князь пскоўскі (1014—1036). Шануецца як мясцовы святы прападобны (пустэльнік) у Саборы ўсіх прападобных і Саборы пскоўскіх святых.

Судзіслаў Уладзіміравіч
князь пскоўскі
1014 — 1036
Нараджэнне
Смерць 1063
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Уладзімір Святаславіч
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Названы ўнікальным для роду Рурыкавічаў імем, пазней вядомым толькі па-за княжацкай дынастыяй. У спісах сыноў Уладзіміра называецца апошнім; магчыма, быў самым малодшым.

Паводле Ніканаўскага летапісу, калі ў 1014 годзе пачалася барацьба Яраслава з бацькам, Уладзімір вылучыў з Наўгародскага княства (маецца на ўвазе палітычны інстытут, тэрытарыяльная назва — Наўгародская зямля) — Пскоў і аддаў Судзіславу, што здаецца імаверным, бо пазней, паводле Аповесці мінулых часоў, брат Яраслаў трымаў яго ў зняволенні менавіта ў гэтым горадзе. Нічога не вядома пра ўдзел Судзіслава ва ўсобіцы Уладзіміравічаў 1015—1019 гадоў, аднак падчас барацьбы за ўладу паміж Яраславам, Мсціславам Тмутараканскім і Брачыславам Полацкім, ён, імаверна, аказаўся небяспечным для Яраслава і той яго ізаляваў. Па смерці Мсціслава ў 1036 годзе Яраслаў раптам захапіў Судзіслава і ліквідаваў Пскоўскае княства.

Судзіслаў сідзеў у турме 23 гады, перажыў Яраслава і быў апошнім жывым сынам Уладзіміра. Пляменнікі-«трыумвіры» Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад у 1059 годзе вызвалілі дзядзьку і прывялі да прысягі (як старэйшы іх на пакаленне, паводле дынастычных паняццяў, ён мусіў займаць кіеўскі сталец) з адмовай ад вялікага кіеўскага княжанне. Судзіслаў стаў манахам у Кіеўскім Георгіеўскім манастыры, дзе і памёр у 1063 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Псковская 2-я и Софийская 1-я летопись // Полное собрание русских летописей. — СПб., 1851. — Т. 5. — 656 с.
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1. (укр.)
  • Карпов А. Ю. Владимир Святой. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: Молодая гвардия, 2004. — 454 с. — (Жизнь замечательных людей: Серия биографий; Вып. 1114 (914)). — 5 000 экз. — ISBN 5-235-02742-6.