Сага аб Эймундзе
«Сага аб Эймундзе» (або Эймундава сага) — ісландская сага, захавалася ў складзе «Сагі аб Олаве Святым» у «Кнізе з Плоскага вострава» (Flateyjarbók), 1387—1394 гг. Падзеі сагі апісваюць падзеі пачатку XI стагоддзя Старажытнай Русі. Гаворка ідзе аб удзеле конунга Эймунда Хрынгсана і яго нарманскай дружыны ў барацьбе за прастол пасля смерці вялікага князя Уладзіміра Святаславіча (1015) з удзелам наўгародскага князя Яраслава Мудрага, тураўскага князя Святаполка Акаяннага, полацкага князя Брачыслава Ізяславіча. Змяшчае шмат звестак, якія адсутнічаюць у старажытнарускіх летапісах або супярэчаць ім (напр., сведчыць, што князь Барыс быў забіты Яраславам, а не Святаполкам; вараг Эймунд княжыў у Полацку, і інш.). У гістарыяграфіі існуюць супярэчлівыя погляды на верагоднасць звестак сагі.
| ||||
Сага аб Эймундзе, Эймундава сага | ||||
Ілюстрацыя «Кароль Харальд I атрымлівае Нарвегію з рук свайго бацькі» ў «Кнізе з Плоскага вострава» | ||||
Аўтар(ы) | невядомы | |||
Дата напісання | XIII стагоддзе | |||
Мова арыгінала | Старажытнаісландская | |||
Апісвае | пачатак XI стагоддзя | |||
Жанр | гістарычная хроніка | |||
Змест | аб ўдзеле вікінгаў у барацьбе Яраслава Мудрага са сваімі братамі | |||
Персанажы | Эймунд, Святаполк, Яраслаў, Брачыслаў | |||
Захоўванне | Árni Magnússon Institute | |||
Арыгінал | у вусновай традыцыі | |||
Электронны тэкст твора |
Кароткі пераказ блізкіх па змесце падзей змяшчаецца ў пралогу «Сагі аб Інгвары Вандроўніку» (Yngvars saga víðförla). Галоўнае адрозненне ад «Эймундавай сагі» у тым, што галоўны герой не нарвежац, а швед — Эймунд Улафсан.
Дакладнасці перакладу
правіцьEymundar þáttr — арыгінальная назва апавядання (іншы варыянт «Eymundar þáttr hrings»).
Þáttr — кароткія празаічныя апавяданні, пераважна ісландскія, XIII—XIV стагоддзя. (Стар-нарв. «þáttr» літаратурна можна перакласці як «пасма», магчыма ў сэнсе складовай часткі чагосьці большага або ўстаўкі)
Saga — скандынаўскія паданні ў вершах або з вершаванымі ўстаўкамі XIII—XIV стагоддзя, якія было прынята расказваць нараспеў. (Стар.-нарв. «saga» перакладаецца як «сказ», гэта значыць тое, што расказваюць). Магчымыя пераклады назвы: «Сага пра Эймунда», «Пасма пра Эймунда», «Эймундава сага».
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).