Бітва пад Плешчаніцамі — баявыя дзеянні ў час французскага нашэсця на Расію, якія адбываліся 29 лістапада — 1 снежня 1812 года ля мястэчка Плешчаніцы (цяпер у Лагойскім раёне Мінскай вобласці).

Бітва пад Плешчаніцамі
Асноўны канфлікт: Расійска-французская вайна 1812 года
Дата 29 лістапада — 1 снежня 1812
Месца Плешчаніцы (на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці)
Вынік перамога расійскага войска
Праціўнікі
Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя Сцяг Францыі Першая французская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі Платонаў,
Мартынаў,
Чапліц,
Ланскі
Карнілаў
Сцяг Францыі маршал Віктор,
маршал Нэй,
маршал Даву
Сілы бакоў
больш за 10 000 больш за 10 000
Вайна 1812 года
Napoleon Bonaparte logo.png  СалтанаўкаАстроўна — Кобрын — Гарадзечна — Клясціцы — Смаленск — Полацк (1) — Валуціна гара — Барадзіно — Таруціна — Малаяраславец — Полацк (2) — Вязьма — Ляхава — Чашнікі — Смаляны — ВаўкавыскКрасны — Бярэзіна — Праследаванне (ПлешчаніцыМаладзечна)

Авангард рускай арміі пад кіраўніцтвам Чапліца нанёс паразу адступаючай з Расіі «Вялікай Арміі» Напалеона.

Напярэдадні падзейПравіць

Пасля пераправы праз Бярэзіну, перад працягам маршу да Вільні праз Маладзечна, французская армія згуртавалася паміж Зембінам і Плешчаніцамі, маючы ў ар’ергардзе корпус маршала Віктора. Спальваючы масты і завальваючы дарогі, Напалеон адступаў праз мястэчка Плешчаніцы, якое загадаў ўтрымліваць некаторы час.

З надыходам маразоў авангард Чычагава пад камандаваннем Чапліца атрымаў магчымасць перайсці праз змёрзлыя балоты, у баку ад мастоў.

Сілы бакоўПравіць

Паводле ўспамінаў Ф. Сегюра, у бітве з боку французаў ўдзельнічалі 2-і корпус пад камандаваннем Мезона колькасцю 700-800 чалавек, 2-і і 3-і корпусы пад камандаваннем Нэя колькасцю каля 3-х тысяч чалавек. 2 — 3 снежня да іх далучыўся польскі атрад — каля 1800 чалавек і 9-ы корпус Віктора колькасцю каля 4000 чалавек.

З боку рускіх у бітве прымалі ўдзел атрад пад камандаваннем Ланскога, казакі Платава, корпус пад камандаваннем Чапліца, які складаўся з 8 пяхотных, 4 кавалерыйскіх і 8 казачых палкоў, з 3-ма конна-артылерыйскімі ротамі[1], у далейшым да яго далучыліся 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава.

Ход бітвыПравіць

29 лістапада 1812 года генерал Ланскі, дазнаўшыся аб знаходжанні ў Плешчаніцах параненага маршала Удзіно з невялікім эскортам, у якім былі герцаг Рэджыа, генерал Легран, некалькі іншых генералаў, параненыя афіцэры і два фур’еры з імператарскага абозу[2], здзейсніў набег на мястэчка на чале свайго атрада, быў узяты ў палон польскі брыгадны генерал Каменскі[3]. Нягледзячы на малалікасць абаронцаў на чале з генералам Піно, набег быў адбіты.

30 лістапада ў мястэчка ўступіў кавалерыйскі атрад генерала Жуна, які ішоў у авангардзе адступаючай арміі Напалеона[4], атачэнне было знята. Корпус генерал-лейтэнанта Чапліца ў кароткай сутычцы з ар’ергардам узяў у палон каля 400 французскіх салдат[5].

1 снежня казакі Платава атакавалі французскія войскі ў Плешчаніцах, але атака была адбітая карпусамі Нэя і Мезоны, падтрыманымі польскім атрадам і рэшткамі 9-га корпуса маршала Віктора. Увесь дзень ішлі абарончыя баі. У гэты ж час уздоўж ўсёй калоны адступаючых войскаў атрады Чапліца здзяйснялі напады, адбіваючы гарматы і наносячы людскія страты[6][7]. Да канца дня французскі ар’ергард адступіў у бок Маладзечна, страціўшы сем гармат, фуры з боепрыпасамі і маёмасцю. Бітва адбывалася ўздоўж усяго прамежка ад Плешчаніц да Хатаевіч. Лінія абароны праходзіла па рубяжы Гайна — Плешчаніцы — Слабада — Акалова. У гэтай бітве рускія войскі праявілі сапраўдныя цуды гераізму. Пахвалу Кутузава атрымалі 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава, палкі Уладзімірскі, Віцебскі, Беларускі, Саратаўскі, Паўлаградскі, Башкірскі.

5 снежня французскі ар’ергард увайшоў у Маладзечна, дзе стаяў корпус Віктора.

НаступствыПравіць

Французская армія была вымушана працягваць адступленне, страціўшы ў баях і з-за моцных маразоў больш за палову свайго складу з ліку ацалелых пасля пераправы праз Бярэзіну.

Зноскі

ЛітаратураПравіць