Бітва пры Дырахіі (1081)

(Пасля перасылкі з Бітва пры Дырахіі, 1081)

Бітва пры Дырахіі (цяпер горад Дурэс у Албаніі) адбылася 18 кастрычніка 1081 года паміж арміямі Візантыйскай імперыі і нарманаў з Паўднёвай Італіі. Рамеямі кіраваў імператар Аляксей I Камнін, нарманамі — Роберт Гвіскар. Бітва адбывалася недалёка ад Дырахія (таксама вядомага як Дураца) — візантыйскай сталіцы Ілірыі — і скончылася перамогай нарманаў.

Бітва пры Дырахіі
Італія і Ілірыя ў 1084 годзе
Італія і Ілірыя ў 1084 годзе
Дата 18 кастрычніка 1081 года
Месца Дырахій
Вынік перамога нарманаў
Праціўнікі
Візантыйская імперыя Герцагства Апулія і Калабрыя
Камандуючыя
Аляксей I Камнін
Георгій Палеалог
Роберт Гвіскар
Баэмунд Тарэнцкі
Сілы бакоў
20 000 - 25 000[1][2] 20 000[3]
(спачатку 30 000)[1][4]
150 караблёў
Страты
5000 забітымі[5]
7000 дэзертыравалі[6][7]
10,000 забітымі[5][8]
  • 500 рыцараў[8]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля заваявання Паўднёвай Італіі і Сіцыліі нарманамі візантыйскі імператар Міхаіл VII Дука ажаніў свайго сына з дачкой Роберта Гвіскара. Калі Міхаіл быў зрынуты, яго цесць вырашыў напасці на Візантыю ў 1081 годзе. Салдаты Гвіскара пачалі аблогу Дырахія, аднак яго флот быў разбіты венецыянцамі. 18 кастрычніка нарманскія войскі сутыкнуліся з візантыйцамі пад камандаваннем Камніна. Бітва пачалася з нападу правага флангу візантыйцаў, які здолеў абыйсці левы фланг праціўніка і разбіць яго, прымусіўшы ўцякаць. Варажскія найміты пачалі праслед тых, хто адыходзіў, але яны былі аддзелены ад галоўных сіл і забіты. Напад нарманскіх рыцараў на візантыйскі цэнтр вырашыў зыход бітвы, і воінам Камніна прыйшлося адступіць.

Пасля гэтай перамогі, у лютым 1082 года Гвіскар захапіў Дырахій і працягнуў наступ, авалодаўшы большай часткай Македоніі і Фесаліі. Але з-за нападу Свяшчэннай Рымскай імперыі на яго саюзніка — Папу Рымскага — Роберту прыйшлося пакінуць Грэцыю. Камандаванне над арміяй у Грэцыі прыняў Баэмунд Тарэнцкі, які атрымаў перамогу над Камнінам у некалькіх бітвах, але ў выніку быў разбіты ім каля горада Ларыса. Пры адступленні ў Італію нарманы страцілі ўсе захопленыя тэрыторыі, і Візантыя змагла пачаць аднаўленне ад мінулых міжусобіц і войнаў.

Зноскі

  1. а б Haldon 2001, p. 134
  2. Birkenmeier 2002, p. 62
  3. D'Amato & Rava 2010, p. 9
  4. Ганна Камніна. Алексіяда Кніга 1
  5. а б Haldon 2001, p. 137
  6. Norwich 1995, p. 20
  7. Treadgold 1997, p. 614
  8. а б Ганна Камніна. Алексіяда Кніга 4

Літаратура правіць

Спасылкі правіць